Як паведамляецца на сайце Мінгандлю, часова закрыты магазіны sfera.by, mobilgsm.by, radiomarket.by, energo.shop.by, redmond.by, artway.by, stroygip.by, limpopo.by, pentagon.by, connector.by, aqua-decor.by.
Раней ведамства таксама прыпыніла працу шэрагу інтэрнэт-магазінаў. Як паведамляла намеснік міністра гандлю Ірына Наркевіч, у сувязі з даваннем Мінгандлю дадатковых паўнамоцтваў па кантролі ў сферы інтэрнэт-гандлю практыка прыпынення працы інтэрнэт-магазінаў, якія дапусцілі грубыя парушэнні правілаў гандлю, будзе працягнутая.
У адпаведнасці з пастановай Саўміна № 1207 грубымі прызнаюцца невыкананне інтэрнэт-магазінамі заканадаўства аб гандлі, а таксама перавышэнне рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года. Учыненне такіх правапарушэнняў цягне прыпыненне працы або закрыццё аб`ектаў інтэрнэт-гандлю.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2014
Мінск, 25 снежня 2014