https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міхаіл Мясніковіч адпраўлены ў адстаўку з пасады прэм`ер-міністра Беларусі, урад узначаліў былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кабякоў


Гэтыя і іншыя кадравыя рашэнні прыняў 27 снежня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Аляксандр Косінец прызначаны кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта; 

Павел Калаур — старшынёй праўлення Нацыянальнага банка; 

Васіль Мацюшэўскі — першым намеснікам прэм`ер-міністра; 

Уладзімір Сямашка — намеснікам прэм`ер-міністра; 

Наталля Качанава — намеснікам прэм`ер-міністра; 

Міхаіл Жураўкоў — міністрам адукацыі; 

Сяргей Налівайка — міністрам па падатках і зборах; 

Віталь Воўк — міністрам прамысловасці; 

Уладзімір Зіноўскі — міністрам эканомікі; 

Андрэй Гаеў — старшынёй Дзяржаўнага камітэта па маёмасці; 

Мікалай Снапкоў — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта; 

Ігар Бузоўскі — намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта; 

Анатоль Ліс — старшынёй Брэсцкага аблвыканкама; 

Мікалай Шарстнёў — старшынёй Віцебскага аблвыканкама; 

Уладзімір Даманеўскі — старшынёй Магілёўскага аблвыканкама; 

Іна Мядзведзева — старшынёй Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў згоду на прызначэнне: 

Дзмітрыя Кацярыніча — генеральным дырэктарам ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" – кіруючая кампанія холдынгу "БЕЛАЎТАМАЗ" ; 

Аляксея Якаўлева — генеральным дырэктарам ААТ "Белшына" ; 

Ігара Емельяновіча — генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Мінскі маторны завод" ; 

Аляксандра Ерамеева — генеральным дырэктарам ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Бабруйскаграмаш"; 

Івана Пратуры — генеральным дырэктарам ААТ "Гомельшкло"; 

Раісы Сідарэнкі — намеснікам міністра адукацыі; 

Аляксандра Забароўскага — першым намеснікам міністра эканомікі. 

Аляксандр Лукашэнка таксама вызваліў ад займаных пасад міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзіміра Цалко і старшыню Брэсцкага аблвыканкама Канстанціна Сумара. 

Напярэдадні, 26 снежня, на нарадзе па эканамічных пытаннях Лукашэнка папярэдзіў пра намер да новага года прыняць шэраг важных кадравых рашэнняў. "Заўтра мы абмяркуем шэраг кадравых пытанняў і прымем адпаведныя рашэнні. Іх будзе нямала", — сказаў ён.

Лукашэнка заявіў аб нармалізацыі "сітуацыі па тых праблемных пытаннях, якія так востра стаялі яшчэ тыдзень таму". "З усіх бед мы выбіралі найменшую. І, вырашаючы комплекс пытанняў, мы вызначылі галоўнае, без якога не можа быць вырашэння іншых, — гэта стабільнасць на валютным рынку. Прыняўшы шэраг рашэнняў, мы разумеем, што яны маюць пэўныя наступствы, у тым ліку, акрамя пазітыўных, і негатыўныя. Галоўнае цяпер — развіццё эканомікі, эканоміка павінна працаваць", — падкрэсліў ён. 

Нагадаем, з 20 снежня ў Беларусі часова ўведзены 30-працэнтны збор пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

Прадпрыемствы і банкі выплачваюць гэты збор пры куплі валюты на біржы, грамадзяне — у выглядзе камісіі пры куплі ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт. Такое рашэнне ўрад і Нацбанк прынялі ў мэтах "недапушчэння развіцця негатыўных тэндэнцый на валютным і фінансавым рынках і павышэння прывабнасці зберажэнняў у беларускіх рублях", а таксама з улікам павышанага попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку, выкліканага дэвальвацыяй расійскага рубля. Увядзенне 30-працэнтнага збору негатыўна ацанілі многія эканамісты і прамыслоўцы. 

Мінск, 27 снежня 2014
 
Дата публикации:27.12.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1207
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме