https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка: Ніякай пятай калоне расхістаць краіну не дадзім, але калі дапусцім правал у эканоміцы, то можам страціць усё


"Вырашым эканамічныя праблемы — ніякія беды нам не страшныя", — прыводзіць словы Лукашэнкі яго прэс-служба.
"З усімі ўнутранымі і знешнімі пагрозамі мы справімся. Ніякая пятай калоне расхістаць краіну не дадзім. Але калі дапусцім правал у эканоміцы, то можам страціць усё — і давер людзей, і стабільнасць у краіне, ды і саму краіну", — заявіў Аляксандр Лукашэнка, прадстаўляючы 30 снежня новага кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Аляксандра Косінца.

Ён падкрэсліў, што галоўным эканамічным штабам краіны з`яўляецца ўрад. Яму разам з Нацбанкам дадзены ўсе неабходныя паўнамоцтвы і рычагі кіравання. "Аднак побач з урадам павінны працаваць і ўсе іншыя органы ўлады — мясцовыя, рэгіянальныя, і Адміністрацыя прэзідэнта, і Камітэт дзяржкантролю.

Перашкаджаць адзін аднаму не трэба, але і дзяліць праблемы на свае і чужыя таксама нельга. Праблема у нас агульная: не дапусціць эканамічных узрушэнняў, абараніць нашых людзей і выйсці на станоўчы рост у наступным годзе", — сказаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка запатрабаваў ад сваёй адміністрацыі трымаць на строгім кантролі дакладнае выкананне ўсіх прынятых рашэнняў у эканамічнай сферы і ўсіх яго даручэнняў.

БелаПАН
Мінск, 30 снежня. 2014
 
Дата публикации:30.12.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1329
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме