https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі пакінуў афіцыйныя курсы долара, еўра і расійскага рубля без зменаў


Нацыянальны банк ўстанавіў на 20 снежня афіцыйныя курсы долара ЗША, еўра і расійскага рубля без зменаў у параўнанні з сённяшнім днём.
Валютныя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 19 снежня не праводзіліся, аднак інфармацыя на сайце Нацбанка сведчыць, што на 20 снежня курс долара ЗША ўстаноўлены ў памеры 10.890 рублёў, еўра — 13.390 рублёў, расійскага рубля — 184 рублі. 

Такім чынам, у параўнанні з 19 снежня курсы трох асноўных замежных валют не змяніліся.

19 снежня ў Беларусі ўзмоцненая жорсткасць умоў куплі замежнай валюты на ўнутраным рынку. Гэта вынікае з рашэнняў, прынятых урадам і Нацбанкам.

З улікам узрослага попыту на замежную валюту на ўнутраным валютным рынку прынятае рашэнне аб часовым увядзенні 30-працэнтнага збору пры куплі валюты юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. Прадпрыемствы і банкі будуць выплачваць гэты збор пры куплі валюты на біржы, грамадзяне — у выглядзе камісіі пры куплі ў банках. Выплачаныя сродкі будуць накіроўвацца ў бюджэт.

Акрамя таго, з 19 снежня 2014 года да 50% павялічаная норма абавязковага продажу валютнай выручкі, што паступае ў краіну.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
19 снежня 2014
 
Дата публикации:19.12.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:933
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме