https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сямнаццацігадовы мінчанін, які даглядаў двухгадовую пляменніцу, "адключыўся" пад спайсам


Праваахоўныя органы праводзяць расследаванне адносна ўжывання спайсу двума мінчанамі.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, днямі па лініі 102 паступіла інфармацыя, што з кватэры на першым паверсе дома па вуліцы Волаха чутны гучны плач дзіцяці. Дзверы ніхто не адчыняе, хоць у кватэры павінны быць дарослыя. 

Ледзь міліцыянеры і медыкі прыбылі на месца, як акно кватэры адчынілася, і адтуль выйшаў малады чалавек. Падаконнік знаходзіўся не надта высока, і праз некаторы час хлопец, які не атрымаў сур`ёзных траўм, невыразна спрабаваў растлумачыць здарэнне ў машыне хуткай дапамогі. 

Дзверы па-ранейшаму ніхто не адчыняў, таму супрацоўнікі міліцыі вырашылі трапіць у кватэру праз прыадчыненае акно.

Міліцыянерам адкрылася дзіўная карціна: маленькая дзяўчынка моцна плакала на жываце маладога чалавека. Той ляжаў на канапе, выцягнуўшы рукі па швах, погляд адсутнічаў. Ні на дзіцячы плач, ні на з`яўленне міліцыянераў хлопец не адрэагаваў. Юнак з`яўляецца дзядзькам дзяўчынкі, якога пакінулі дагледзець пляменніцу. 

Як пазней высветлілася, у арандаванай кватэры жывуць муж і жонка з двухгадовай дачкой, а таксама 17-гадовы брат маладой жанчыны. Маці дзяўчынкі апынулася ў бальніцы, а мужу на некалькі гадзін неабходна было адлучыцца па працы. З дзіцем папрасілі пабыць маладога дзядзьку. Той запрасіў у госці прыяцеля, які прапанаваў правесці час з курыльнай сумессю. Неўзабаве пад уздзеяннем псіхатропаў госця рэзка пацягнула на прагулку, і ён выйшаў проста ў акно. Апошняе, што памятаў гаспадар, — як узяў дзіця, якое плакала, на рукі. 

Маладыя людзі ўжывалі спайс у прысутнасці дзіцяці. Дзяўчынка дыхала псіхатропным дымам, таму з папярэднім дыягназам "атручэнне" яе накіравалі ў бальніцу.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 8 снежня 2014
 
Дата публикации:08.12.2014
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1324
 
Ключевые слова:
Происшествия Наркомания Спайсы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме