https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Гродна прапануе зрабіць падарожжа па галоўных творчых падзеях года ў фінале акцыі "Культурная сталіца"


Пра гэта паведаміў начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага гарвыканкама Віталь Мамачкін.
Гродна 12 снежня перадасць эстафету акцыі "Культурная сталіца Беларусі 2014" наступнаму гораду-ўладальніку звання - Брэсту. Урачыстае фінальнае мерапрыемства адбудзецца ў абласным драматычным тэатры.

Канцэпцыя цырымоніі прадугледжвае падарожжа ў часе да найбольш значных з культурнага пункту гледжання мерапрыемстваў адыходзячага года. Госці ўбачаць фрагменты фестываляў і народных свят, гучных канцэртаў і нацыянальных гулянняў, успомняць аб творчых пленэрах і выстаўках. Чакаецца, што ў гэтым "падарожжы" будзе шмат тэатралізацыі і спецэфектаў, запланавана таксама светавое шоу. Пры гэтым, па задуме рэжысёраў, успомніць самыя яркія моманты культурнага года можна будзе яшчэ на шляху да галоўнай сцэны драматычнага тэатра, у гэтым дапамогуць артысты, музыканты, фокуснікі і інш. Цырымонію дапоўняць выступленні вядомых гродзенскіх і беларускіх выканаўцаў.

Як паведаміў субяседнік, на мерапрыемства запрошана кіраўніцтва Брэста, якому мэр Гродна Мечыслаў Гой перадасць сімвал акцыі. Таксама запрошаны кіраўнікі абласцей Беларусі і гарадоў-пабрацімаў Гродна.

У дзень завяршэння акцыі ў культурнай сталіцы бягучага года з`явіцца новы пабрацім з Расіі - ва ўрачыстай абстаноўцы будзе падпісаны адпаведны дагавор з мэрам горада Тамбоў.

На памяць аб ганаровым званні ў Гродне застанецца скульптурны аб`ект, які створаны вядомым гродзенскім майстрам Уладзімірам Панцялеевым у рамках пленэру разьбяроў па камені. Каменны медаль з надпісам "Культурная сталіца Беларусі 2014 года - Гродна" з сімволікай горада над Нёманам пазней будзе ўстаноўлены ў цэнтры горада каля будынка былога нацыянальнага архіва.

Усяго ў ходзе акцыі "Культурная сталіца Беларусі 2014" адбылося больш як 300 мерапрыемстваў. Канцэрты, пастаноўкі, выстаўкі і іншыя мерапрыемствы таксама прадоўжацца ў снежні і ў пачатку наступнага года.

3 снежня 2014, Гродна
Алена Стасюкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:03.12.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1307
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Гродна Культурная століца
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме