https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кавярня «Містраль» праводзіць вечарыну «Беларусам быць модна»


У праграме: крамбамбуля, беларускія вершы і кіно.
Кавярня «Містраль», якая знаходзіцца ў цэнтры Менску на скрыжаваньні Валадарскага і Карла Маркса, праводзіць вечарыну «Беларусам быць модна». Такім чынам, яна працягвае эстафэту, распачатую менскімі начнымі клюбамі «Dozari» i «Blackhall Bar».

«Сёньня стала модна наведваць курсы беларускай мовы, насіць традыцыйныя вышыванкі ды розныя сымбалічныя рэчы, якія нагадваюць пра нашу культуру, гісторыю ды традыцыі. У апошні час некаторыя кавярні ды клюбы праводзілі тэматычныя вечары прысьвечаныя Беларусі. Кафэ „Містраль“ прымае эстафэту — „Беларусам быць модна“, і ладзіць 7 сьнежня беларускую вечарыну».

У праграме выступы маладых літаратараў, прагляд беларускамоўных фільмаў, а таксама сьвяточны кірмаш.

Адной зь цікавостак мерапрыемства будзе магчымасьць пакаштаваць старажытны беларускі напой — Крамбамбуля, у цёплым выглядзе, прыгатаваны па старажытным рэцэпце. Акрамя гэтага, кавярня прапануе шэраг беларускіх страваў. Як адзначыла дырэктар кавярні Ала Шчарбакова: «Падтрымаць папулярызацыю беларускай культуры для нас справа гонару. У гэты дзень усім наведнікам кавярні, хто прыйдзе ў вышыванках, будзе зьніжка 20% на асноўнае мэню».

Расклад мерапрыемства:

16.00 — 17.00 Праект «Літкавярня». Выступ маладых літаратараў: Даша Бялькевіч, Алесь Сьнег, Кася Глухоўская, Вераніка Міхалёва і іншыя;
17.00 — 18.00 Прэзэнтацыя цёплай Крамбамбулі па старажытным рэцэпце (бар);
18.00 Музычная частка
18.30 — 20.00 Паказ беларускамоўнага кіно.

Менск, 7 сьнежня 2014
 
Дата публикации:07.12.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2249
 
Ключевые слова:
Белорусская вечеринка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме