https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курс валют на 24 лістапада


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 24 лістапада 2014 года.
На 24 лістапада Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 10.780 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.520
Расійскі рубель — 235
Украінская грыўна — 709,21

Кошык валют — 3.247,54

У параўнанні з пятніцай, 21 лістапада, афіцыйныя курсы долара і грыўны не змяніліся, еўра — вырас на 10 рублёў (0,07%), расійскага рубля — на 5 (2,17%). Курс кошыка валют вырас на 23,99 рубля (0,74%) у параўнанні з пятніцай і знізіўся на 58,53 рубля (1,77%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,2542, "долар/расійскі рубель" — 45,87, "долар/грыўна" — 15,2.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 24 лістапада долар купляюць па 10.730—10.850 і прадаюць па 10.900—10.950 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі знізіўся на 1 рубель (да 10.818), продажу — вырас на 6 рублёў (да 10.923).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.800—10.830 пры куплі, 10.900—10.920 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 24 лістапада 2014
 
Дата публикации:24.11.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:926
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме