Беларускія цэнтры занятасці адзначаюць прыток беспрацоўных.
Пра гэта заявіў кіраўнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.
Пра гэта заявіў кіраўнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Алег Такун.
Калі за верасень рост колькасці зарэгістраваных беспрацоўных склаў 100 чалавек, то ўжо ў кастрычніку – больш за 450.
Алег Такун сцвярджае, што рост колькасці беспрацоўных у восеньскія месяцы, калі заканчваюцца працы на прысядзібных участках, традыцыйны. Але называе і іншую прычыну ўсплёску.
«Пэўную ролю адыграла і тое, што на даручэнне прэзідэнта Беларусі да 1 студзеня 2015 года распрацуюць сістэму захадаў для выкаранення ўтрыманства і дармаедства», – кажа чыноўнік.
На дадзены момант у Беларусі зарэгістравана 22,3 тыс. беспрацоўных (на 6,2 % больш, чым год таму). Калі верыць афіцыйнай статыстыцы, то ўзровень беспрацоўя ў нашай краіне складае 0,5 % эканамічна актыўнага насельніцтва.
belsat.eu, 16 лістапада 2014