Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска, уведзена ў эксплуатацыю 586,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 58,6% да прадугледжанага задання на год і 110,1% да ўзроўню I паўгоддзя 2013 года.
У мінулыя выхадныя ў музейным комплексе "Дудуткі" адбыўся двухдзённы VI Міжнародны фестываль сярэдневяковай культуры і музыкі "Наш Грунвальд", прысвечаны 604-й гадавіне легендарнай бітвы.
Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Мікалай Шаравар накіраваў у Канстытуцыйны суд Беларусі зварот пра абарону беларускай мовы ад дыскрымінацыі.
На тэрыторыі ландшафтнага заказніка "Ельня" ў Віцебскай вобласці 25 ліпеня адбудзецца адкрыццё экалагічнай сцежкі "Азераўкі" з насцілам даўжынёй у 1,5 км.