https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наркасітуацыя ў Беларусі знаходзіцца пад кантролем, заяўляюць у МУС


Пра гэта заявіў начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Мікалай Карпянкоў.
"Дзякуючы намаганням грамадзянскай супольнасці, праваахоўных органаў наркасітуацыя ў Беларусі кантралюецца, становішча стабілізуецца", — заявіў на прэс-канферэнцыі 25-га чэрвеня начальнік упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Мікалай Карпянкоў.

Пры гэтым ён канстатаваў, што "наркасітуацыя ў свеце мае стабільна пагаршаючы вектар".

Што да Беларусі, то, паводле слоў Карпянкова, на сённяшнюю дату ў 2012 годзе на ўлік было пастаўлена прыкладна 900 нарказалежных, у 2013-м — 700. Знята з уліку 300 і 500 чалавек адпаведна.

Супрацьдзеянне наркатызацыі краіны, як лічыць спецыяліст, павінна весціся па чатырох кірунках: забеспячэнне недаступнасці наркатычных сродкаў; ранняя дыягностыка; павышэнне ўзроўню рэабілітацыі; навука і заканадаўства.

Намаганні МУС, паводле слоў Карпянкова, засяроджаныя, у прыватнасці, на адбіцці знешняй наркапагразы, выяўленні вытворцаў і збытчыкаў наркотыкаў.

У 2012 годзе, паведаміў прадстаўнік МУС, у краіне было зарэгістравана прыкладна 1.800 злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў, затрымана 300 сістэмных збытчыкаў.

Кажучы пра сітуацыю на ўнутраным наркарынку, Карпянкоў канстатаваў, што цяжкія наркотыкі тут "вельмі недаступныя". Асноўны наркотык — опіум. Таму МУС і ініцыявала падрыхтоўку дэкрэта прэзідэнта аб узмацненні адказнасці незаконных збытчыкаў насення маку.

Іншая праблема — курыльныя сумесі. Толькі ў маі гэтага года затрымана 35 іх распаўсюджвальнікаў. Галоўным чынам усе яны будуць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці.

Карпянкоў сказаў, што гэтай праблеме будзе прысвечана народная канферэнцыя, якую запланавана правесці ў Беларусі ў верасні з удзелам спецыялістаў Расіі і ЗША.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:25.06.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1729
 
Ключевые слова:
МВД Беларуси Наркоконтроль Торговля людьми
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме