https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Юбілейная выстаўка Гаўрыіла Вашчанкі "Тайна ночы" да 85-годдзя мастака адкрылася ў Гомелі


Удзел у цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыняў і сам юбіляр.
Юбілейная персанальная выстаўка жывапісу народнага мастака Беларусі Гаўрыіла Вашчанкі "Таямніца ночы", прысвечаная 85-годдзю мастака, адкрылася сёння ў Гомелі.

Наведвальнікі выстаўкі атрымаюць магчымасць акунуцца ў творчыя разважанні мастака на тэму ночы. У аснову экспазіцыі пакладзена некалькі дзясяткаў жывапісных палотнаў майстра, створаных у перыяд з 1991 па 2011 год. У гэтых работах прысутнічаюць легенды і прытчы, што мяжуюць з фантазіямі сноў, якія цесна пераплятаюцца з лірычнымі пейзажамі і персанажамі начнога жыцця беларускага Палесся. Цёплыя і пяшчотныя вобразы на палотнах змяняюцца напружанымі і эмацыянальнымі матывамі. Глыбокія і сур`ёзныя тэмы, здольныя выклікаць у гледачоў філасофскія развагі, суседнічаюць з рамантыкай начных прагулак і мілымі сэрцу куткамі роднай зямлі.

Прадстаўляючы свае работы, Гаўрыіл Вашчанка адзначыў, што да тэмы ночы ён перыядычна звяртаўся ў сваёй творчасці і выстаўляў гэтыя работы паасобку на розных паказах. У час падрыхтоўкі да юбілейнай выстаўкі нарадзілася ідэя сфарміраваць з гэтых работ цэласную экспазіцыю, прадставіўшы ў ёй усе дэталі гэтага часу сутак: вечар, світанне, маладзік, поўню, прыгажосць і загадкавасць, лірычнасць і трагічнасць ночы.

Выстаўка адкрыта ў карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі, якая была створана ў 2002 годзе на аснове перададзенай у дар Гомелю калекцыі яго работ і збору твораў беларускіх майстроў.

20 чэрвеня 2013, Гомель
Валерый Сідорчык - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1778
 
Ключевые слова:
Гомельшчына Гавриил Ващенко Искусство Живопись Выставка Юбилей
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме