https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Наданне Нацыянальнаму гісторыка-культурнаму музею-запаведніку "Нясвіж" статусу базавай арганізацыі СНД па напрамку "музейная справа" будзе азначаць прызнанне ўзроўню развіцця музейнай сферы ў Беларусі


Такое меркаванне 20 чэрвеня перад пачаткам XXVIII пасяджэння Савета па культурнаму супрацоўніцтву краін СНД выказаў міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
"Такое рашэнне пацвердзіць тое, што Нясвіжскі замак з`яўляецца вядучай арганізацыяй сярод такіх арганізацый СНД. І гэта не аванс, а прызнанне заслуг нацыянальнай беларускай музейнай справы", - сказаў Барыс Святлоў.

Міністр таксама адзначыў высокі ўзровень культурнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў. "У час форуму мы прыкладзём усе намаганні, каб рэалізаваць максімум кантактаў", - дадаў ён.

Палацава-замкавы комплекс у Нясвіжы - адзін з самых знакамітых помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Пад ахову дзяржавы палац быў узяты ў 1939 годзе. У 2001 годзе Палацавы ансамбль перададзены на баланс Нацыянальнага гісторыка-культурнага запаведніка "Нясвіж", у 2005 годзе ўнесены ў Спіс аб`ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. У 2012 годзе былі завершаны рэстаўрацыйныя работы, і для наведвальнікаў адкрыліся экспазіцыйныя залы. Паводле даных статыстычнага камітэта, Нясвіжскі замак стаў самым папулярным беларускім музеем у мінулым годзе (431 тыс. наведванняў).

У Мінску 20-21 чэрвеня праходзіць XXVIII пасяджэнне Савета па культурнаму супрацоўніцтву краін СНД. У праекце парадку дня амаль 10 пытанняў. Члены савета абмяркуюць дзяржаўную палітыку ў галіне культуры ў Беларусі, стан і перспектывы культурнага супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці, праекты палажэнняў аб наданні статусу базавай арганізацыі ўстановам культуры і мастацтва краін СНД.

У прыватнасці, прапануецца надаць армянскаму Навукова-даследчаму інстытуту старажытных рукапісаў імя Месропа Маштоца "Матэнадаран" статус базавай арганізацыі па напрамку "культурная спадчына". Расійская акадэмія музыкі імя Гнесіных можа стаць базавай арганізацыяй па напрамку "музыка і адукацыя ў сферы культуры і мастацтва", Усерасійскі дзяржаўны ўніверсітэт кінематаграфіі імя С.А.Герасімава - па напрамку "кіно", а Таджыкскаму дзяржаўнаму акадэмічнаму тэатру оперы і балета імя С.Айні плануецца надаць статус базавай арганізацыі па напрамку "тэатр".

На пасяджэнні будзе разгледжаны праект палажэння аб міжнароднай выстаўцы Art Еxpo дзяржаў СНД, які быў распрацаваны армянскім бокам па даручэнню Савета па культурнаму супрацоўніцтву.

20 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.06.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1599
 
Ключевые слова:
ЮНЕСКО Нясвіж Культурное наследие
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме