https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе ад праваахоўных органаў бескампраміснай барацьбы з карупцыяй


Такую задачу ён паставіў 12 красавіка, назначаючы кіраўнікоў дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння бяспекі, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
Што датычыцца Камітэта дзяржаўнай бяспекі, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад гэтай структуры, таксама як і праваахоўных органаў, ён чакае актывізацыі дзейнасці.

"Мне ўсё часцей і часцей, у тым ліку з Камітэта дзяржбяспекі, прыходзіць інфармацыя аб дзейнасці карупцыйнай накіраванасці асобных кіраўнікоў органаў улады. Лічыце, гэта ваша з пракурорам важнейшая задача на сучасным этапе. Калі мы яе не вырашым, калі мы не ліквідуем праблемы, звязаныя з карупцыяй у нашай дзяржаве, дні не толькі для нас, але і нашай дзяржавы будуць злічаны", - сказаў Прэзідэнт.

"У нас няма таго матэрыяльнага рэзерву, які ёсць у Расіі, няма той колькасці прыродных рэсурсаў, у нас нават няма таго, што мае Украіна, каб потым пераадолець дзіркі, якія створаць у нашым грамадстве нядбайныя кіраўнікі. Таму мы павінны змагацца за чысціню нашых радоў, і не толькі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Ваша задача - ачышчаць грамадства і вярхі гэтага грамадства. Усе законы ў вас на руках. Гэта будзе ваша важнейшая задача", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бескампраміснай павінна быць барацьба з карупцыяй і з боку Пракуратуры, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў.

"Я хачу, каб следчыя ведалі і разумелі: мы часта ідзём па шляху набору негатыўных фактаў, прад`яўляючы абвінавачанні або прэтэнзіі той ці іншай асобе. Не трэба аб`ёмаў, вінаваты ў гэтым - ідзі і адказвай. Пакуль вы набераце і будзеце чакаць гэтых аб`ёмаў, ён яшчэ ўчыніць шэраг злачынстваў. Нават калі гэта ў полі вашага зроку. Як на Захадзе, як у Амерыцы - ёсць злачынства, адфіксавалі, убачылі задуму, няхай адказвае. Ваша задача - навесці парадак у грамадстве разам з вашымі калегамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"У гэтым напрамку мы будзем вельмі сур`ёзна актывізавацца", - сказаў Прэзідэнт, дадаўшы, што гэта тэма будзе ў хуткім часе больш падрабязна абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

12 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1627
 
Ключевые слова:
Национальная безопасность Коррупция Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме