https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Аб`яўлены конкурс "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь"


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Дзяржстандарта.
Гэты конкурс праводзіцца ўжо 12 гадоў. За гэты час яго пераможцамі сталі 1825 арганізацый з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Іх тавары прызнаны ў конкурсе лепшымі ў Беларусі.

Мэта конкурсу - інфармаваць насельніцтва і арганізацыі аб якасных айчынных таварах у інтарэсах іх прасоўвання на ўнутраны і знешні рынкі, падтрымліваць беларускіх вытворцаў, якія выпускаюць канкурэнтаздольныя тавары. Таксама гэта садзейнічае забеспячэнню спажывецкага рынку рэспублікі высакаякаснымі і канкурэнтаздольнымі айчыннымі таварамі. Пры гэтым выяўляюцца новыя, больш дасканалыя віды прадукцыі.

Удзельнічаць у конкурсе могуць юрыдычныя асобы незалежна ад форм уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадкку ў Беларусі. Вылучэнне прадукцыі праводзіцца па наступных намінацыях: харчовыя тавары; прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў; прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння; паслугі насельніцтву.

У рамках конкурсу для стымулявання выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэння яе характарыстык і ўласцівасцей, прымянення сучасных тэхналогій і матэрыялаў заснаваны статус "Навінка года". Тавары для яго прысуджэння вызначаюцца рэспубліканскай конкурснай камісіяй з ліку лаўрэатаў у кожнай намінацыі.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым этапе вызначаюцца тавары-фіналісты абласнымі конкурснымі камісіямі, на другім - рэспубліканскай конкурснай камісіяй прымаецца рашэнне аб выбары лаўрэата конкурсу і прысуджэнні статусу "Навінка года".

Звесткі аб таварах-лаўрэатах і іх вытворцах размяшчаюцца на сайце Дзяржстандарта і ў штогадовым ілюстраваным каталогу "Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь", які рассылаецца ў прадстаўніцтвы нашай краіны за мяжой. Арганізацыі, тавары якіх прызнаны лепшымі, узнагароджваюцца дыпломам і атрымліваюць права размяшчэння знака (лагатыпа) конкурсу на таварах і іх упакоўцы, а таксама выкарыстання яго ў дакументацыі і рэкламных матэрыялах.

Заяўкі на ўдзел прадстаўляюцца да 1 верасня 2013 года ў сакратарыяты абласных конкурсных камісій, сфарміраваныя ў абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі і РУП "Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі".

12 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1623
 
Ключевые слова:
Конкурс Товары из Беларуси Госстандарт
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме