https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 12 красавіка разгледзеў кадравыя пытанні


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Сяргеенку Ігара Пятровіча - першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па контрразведвальнай дзейнасці;

Бусько Ігара Яўгенавіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па кадраваму забеспячэнню і арганізацыйнай рабоце;

Язерскага Вячаслава Васільевіча - начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;

Невяроўскага Аляксандра Віктаравіча - начальнікам упраўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці;

Буткевіча Ігара Яўгенавіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальнікам галоўнага аператыўнага ўпраўлення;

Гарачку Валерыя Сцяпанавіча - намеснікам старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь - начальнікам галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння;

Ігнатава Паўла Уладзіміравіча - начальнікам упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці;

Падгурскага Івана Мікалаевіча - начальнікам Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь;

Варанковіча Уладзіміра Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыя, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Грэчаскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтву;

Прыму Віталя Аляксандравіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Народнай Рэспубліцы Бангладэш па сумяшчальніцтву;

Бяскостага Вячаслава Васільевіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Гана па сумяшчальніцтву.

Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:

Чорнага Анатоля Барысавіча - першым намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Якаўлева Аляксея Уладзіміравіча - намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама;

Цумарава Уладзіміра Міхайлавіча - старшынёй Магілёўскага гарвыканкама;

Найдзёна Паўла Іванавіча - старшынёй Слаўгарадскага райвыканкама;

Шаўчука Мікалая Мікалаевіча - старшынёй Полацкага райвыканкама;

Якаўлева Сяргея Уладзіміравіча - старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;

Бубена Анатоля Анатольевіча - кіраўніком адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Гродна;

Курмана Івана Іванавіча - кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна г.Гродна;

Чадзюка Аляксандра Уладзіміравіча - пракурорам Магілёўскай вобласці;

Чэрніка Васіля Мечаслававіча - намеснікам міністра культуры Рэспублікі Беларусь;

Гагіева Аляксандра Славіевіча - першым намеснікам міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь;

Гурэвіча Валерыя Львовіча - першым намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь;

Здановіча Уладзіміра Мацвеевіча - дырэктарам Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Косціна Уладзіміра Барысавіча - дырэктарам Дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь;

Балбатоўскага Генадзя Мікалаевіча - дырэктарам Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленню і санаторна-курортнаму лячэнню насельніцтва;

Казачонка Сяргея Аляксеевіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Бабруйскаграмаш";

Вашкевіча Юрыя Эдвардавіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "Кіруючая кампанія холдынга "Лідсельмаш";

Пархомчыка Пятра Аляксандравіча - генеральным дырэктарам адкрытага акцыянернага таварыства "БелАЗ" - кіруючая кампанія холдынга "БелАЗ-Холдынг";

Барысенку Алега Леанідавіча - кіраўніком спраў Гомельскага аблвыканкама;

Чабатарова Анатоля Юр`евіча - намеснікам дырэктара інфармацыйна-аналітычнага дэпартамента - начальнікам аддзела Выканаўчага камітэта Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Назначаючы кіраўнікоў мясцовых выканаўчых органаў, Прэзідэнт падкрэсліў, што перад імі стаяць вельмі сур`ёзныя задачы, у тым ліку і ў гэтым годзе.

Кіраўнік дзяржавы закрануў тэму паводкавай сітуацыі: "Вы бачыце, што робіцца на вуліцы. Гэта датычыцца не толькі кіраўнікоў сельскагаспадарчых раёнаў. Я не хачу тут апярэджваць сітуацыю. Мы яе сёння абмяркуем. Гэта мы ўсё перажывём, гэта часова".

Прэзідэнт паставіў задачу аператыўнага правядзення работ па веснавой сяўбе: "Самае галоўнае, нам давядзецца наогул па-ваеннаму працаваць другі квартал. Трэба арганізавацца і імгненна - не хутка, не за сціслыя агратэхнічныя тэрміны, а імгненна пасеяць. У адваротным выпадку мы застанемся без хлеба. Вы бачыце, што на месяц у нас скарачаюцца тэрміны вегетацыі сельскагаспадарчых культур. Таму сеяць трэба імгненна. Тады мы маем магчымасць спакойна выйсці на ўборку збожжа, ураджаю наогул і атрымаць адпаведны вынік".

Кіраўнік дзяржавы засяродзіў увагу назначэнцаў на пытаннях сумленнасці: "Апошнім часам я часта аб гэтым гавару, і для гэтага ёсць падставы - праблемы сумленнасці, чысціні і празрыстасці работы кіраўнікоў вашага ўзроўню - вертыкалі ўлады, замкнёных непасрэдна на Прэзідэнта".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў: "У мяне няма палітыкі двайнога дна. Калі я гавару, значыць, так яно і будзе, так яно і ёсць. Я не раблю нейкага піяру з напрамкаў сваёй дзейнасці і сваіх дзеянняў. Ваша задача - дзейнічаць у рэчышчы палітыкі, абазначанай Прэзідэнтам".

Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў аб недапушчальнасці якіх-небудзь парушэнняў з боку кіраўнікоў: "Абсалютна недапушчальна брудная работа. У сувязі з тым, што я даручыў займацца пытаннямі антыкарупцыйных дзеянняў, мне ўсё больш і больш дакладваюць аб ненармальнай дзейнасці асобных нашых кіраўнікоў. Рашэнні будуць імгненнымі і адназначнымі. І не будзе таго, што вось гэта простае парушэнне, - ну, папаляваў чалавек, забіў ён ласяня або дзіка, давайце яму даруем. Ну, а вось тут у энергетыцы сотні мільёнаў долараў страчана з-за несвоечасовасці ўводу энергамагутнасцей або нерацыянальнага выкарыстання інвестыцыйных сродкаў - вось гэта сапраўды злачынства. Не, у абодвух выпадках - злачынствы, і па кожным - свой артыкул".

Аляксандр Лукашэнка прывёў канкрэтны прыклад: "Як мне цяпер далажылі праваахоўныя органы, па паляўнічай справе ўжо (менавіта так яе назавуць журналісты), у следчым ізалятары паўдзясятка людзей. Усе з партфелямі кіраўнікоў. Я гэта кажу не таму, што не трэба вам паляваць. Палюйце, але ведайце час, месца, і з кім вы гэта будзеце рабіць".

Самае галоўнае - усё павінна быць сумленна і па закону, папярэдзіў Прэзідэнт. "Не будзе па закону, ну што ж, тады вы самі выбралі гэты шлях. Тое ж самае і ў энергетыцы, і ў дрэваапрацоўцы, і гэтак далей. У адваротным выпадку мы страцім краіну. Мы апусцімся да таго ўзроўню, на які скаціліся некаторыя суседнія з намі краіны былога Савецкага Саюза", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Я ўжо нядаўна сказаў і паўтару яшчэ раз публічна: калі толькі мне будзе даложана, што нейкі чыноўнік, не толькі вашага ўзроўню кіраўнік, заблытаўся з камерцыйнай структурай у будаўніцтве ці то лазні, ці то яшчэ якога-небудзь гаспадарчага памяшкання ў сябе, гэта нескладана правяраецца, значыць, камерцыйная структура знішчаецца, а чыноўнік ідзе на нары. Гэта не запалохванне людзей, я проста вас усіх папярэджваю. І зноў жа, не палічыце гэта за які-небудзь піяр, ён мне абсалютна не патрэбны".

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што на назначэнцаў ускладаецца асаблівая адказнасць: "Я нездарма сказаў, што вы першымі сутыкаецеся з праблемамі нашай дзяржавы, таму што вы на пярэднім краі. Больш таго, вы - твар Прэзідэнта. І людзі, ацэньваючы вашу работу, адразу кідаюць камень у мой агарод. Калі кінуты камень, я павінен яго падабраць, павінен на гэта адрэагаваць. Я буду рэагаваць так, як вы добра ведаеце. Таму я вас пераканаўча прашу. У вас ёсць сфера дзейнасці, у вас вызначана тэрыторыя, вы - на пярэднім краі, бліжэй да народа нікога няма. Мы абавязаны быць ад народа, мы абавязаны рабіць так, як хочуць людзі, і дзейнічаць так, як павінны дзейнічаць, прымушаючы людзей працаваць, арганізоўваць іх і г.д. У вас такія правы ёсць, але і мы павінны быць крыштальна сумленнымі, чыстымі ў гэтых адносінах".

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што нічога звышчалавечага ад кіраўнікоў ён не патрабуе: "Вы таксама людзі. Але майце на ўвазе, што ёсць нейкія нормы нашых паводзін і маралі, якія мы пераступіць не можам і якія ў законе не заўсёды прапішаш. Але вы ведаеце, як трэба рабіць".

"Народ выбраў Прэзідэнта, і Прэзідэнт назначае вас на работу ад імя гэтага народа. І ў інтарэсах народа мы павінны працаваць. Аднак гэта не значыць, што мы павінны ісці на нейкія ненармальныя ўступкі, людзі самі павінны варушыцца", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сітуацыі са снегападам: "Нядаўна ўсе вохкалі-ахкалі, што снег выпаў, асабліва ў Мінску, ці бачыце, засыпала двары дамоў, не выйсці. І ўсё чакаюць, калі прыедуць пагрузчык, экскаватар (а колькі гэта каштуе, ніхто не лічыць) і ачысцяць двары, дарогу, каб асабісты аўтамабіль выехаў на трасу. Вось тут не людзі зноў вінаватыя, а мы вінаватыя, што мы не далі ў рукі лапаты і не прымусілі іх чысціць вакол сваіх дамоў гэтыя дарожкі. Гэтак трэба арганізаваць усіх, няхай чысцяць".

Разам з тым Прэзідэнт падкрэсліў: "Але там, дзе мы павінны пайсці насустрач людзям, мы павінны да іх пайсці, гэта нашы людзі. І дай бог, каб у кожнай дзяржаве такія людзі былі. Таму я вас пераканаўча прашу - з гэтага пачніце сваю работу. Не трэба бегаць лішні раз па фермах. Калі вы прыехалі на ферму, то пасля вашага прыезду ўсе кіраўнікі, іх у вас у раёне не вельмі шмат, павінны рабіць так, як вы вызначыліся на той ферме, дзе пабывалі".

Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу кіраўнікоў на вырашэнні перспектыўных пытанняў: "Вы павінны займацца вырашэннем перспектыўных пытанняў сваіх тэрыторый, ці то Магілёва, Гродна або Слаўгарадскага і іншых раёнаў. Вы павінны бачыць гэту перспектыву і мабілізаваць людзей на выкананне задач".

Назначаючы кіруючых супрацоўнікаў Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гэтыя кадравыя рашэнні звязаны ў тым ліку з яго нездавальненнем работай ДПК.

"І скажу адкрыта, калі пасля сённяшніх назначэнняў у камітэце не адбудзецца істотнага, значнага змянення абстаноўкі ў нясенні паўсядзённай службы і абароны дзяржграніцы, нашай дзяржавы, там будуць яшчэ большыя змяненні", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што негатыўных фактаў у рабоце Дзяржпагранкамітэта быць не павінна. "Негатыву на граніцы быць не павінна. Вам дадзены вялікія правы законам і заканадаўчымі актамі, дзяржава вам у рукі ўклала зброю - калі ласка, як мужыкі і афіцэры, абараняйце рубяжы нашай дзяржавы", - сказаў Прэзідэнт.

Што датычыцца Камітэта дзяржаўнай бяспекі, то Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ад гэтай структуры, таксама як і праваахоўных органаў, ён чакае актывізацыі дзейнасці.

"Мне ўсё часцей і часцей, у тым ліку з Камітэта дзяржбяспекі, прыходзіць інфармацыя аб дзейнасці карупцыйнай накіраванасці асобных кіраўнікоў органаў улады. Лічыце, гэта ваша з пракурорам важнейшая задача на сучасным этапе. Калі мы яе не вырашым, калі мы не ліквідуем праблемы, звязаныя з карупцыяй у нашай дзяржаве, дні не толькі для нас, але і нашай дзяржавы будуць злічаны", - сказаў Прэзідэнт.

"У нас няма таго матэрыяльнага рэзерву, які ёсць у Расіі, няма той колькасці прыродных рэсурсаў, у нас нават няма таго, што мае Украіна, каб потым пераадолець дзіркі, якія створаць у нашым грамадстве нядбайныя кіраўнікі. Таму мы павінны змагацца за чысціню нашых радоў, і не толькі ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі. Ваша задача - ачышчаць грамадства і вярхі гэтага грамадства. Усе законы ў вас на руках. Гэта будзе ваша важнейшая задача", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што бескампраміснай павінна быць барацьба з карупцыяй і з боку Пракуратуры, Следчага камітэта, Міністэрства ўнутраных спраў.

"Я хачу, каб следчыя ведалі і разумелі: мы часта ідзём па шляху набору негатыўных фактаў, прад`яўляючы абвінавачанні або прэтэнзіі той ці іншай асобе. Не трэба аб`ёмаў, вінаваты ў гэтым - ідзі і адказвай. Пакуль вы набераце і будзеце чакаць гэтых аб`ёмаў, ён яшчэ ўчыніць шэраг злачынстваў. Нават калі гэта ў полі вашага зроку. Як на Захадзе, як у Амерыцы - ёсць злачынства, адфіксавалі, убачылі задуму, няхай адказвае. Ваша задача - навесці парадак у грамадстве разам з вашымі калегамі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"У гэтым напрамку мы будзем вельмі сур`ёзна актывізавацца", - сказаў Прэзідэнт, дадаўшы, што гэта тэма будзе ў хуткім часе больш падрабязна абмяркоўвацца на ўзроўні кіраўніка дзяржавы.

12 красавіка, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:12.04.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1784
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки Коррупция Национальная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме