https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Рэальныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-лютым узраслі на 21,8 працэнта


Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Паводле аператыўных даных, рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені-лютым 2013 года склалі 121,8 працэнта да ўзроўню студзеня-лютага мінулага года.

Рэальная заработная плата работнікаў Беларусі (без суб`ектаў малога прадпрымальніцтва недзяржаўнай формы ўласнасці) у студзені-лютым бягучага года склала 123,2 працэнта да студзеня-лютага 2012 года. Гэты паказчык у лютым 2013 года да лютага 2012 года складаў 123,5 працэнта, да студзеня 2013 года - 101,9 працэнта.

Паводле статыстычных даных, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата работнікаў рэспублікі ў студзені-лютым 2013 года была Br4 млн. 432,4 тыс., што складае 151,4 працэнта да ўзроўню студзеня-лютага мінулага года.

Сярэдняя зарплата ў лютым склала Br4 млн. 504,8 тыс. - гэта на 51,5 працэнта больш у параўнанні з лютым 2012 года і на 3,1 працэнта перавышае ўзровень студзеня гэтага года.

15 красавіка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1234
 
Ключевые слова:
Зарплата Статистика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме