https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларусь сур`ёзна рыхтуецца да правядзення ў Мінску самітаў СНД


Прэзідэнт Беларусі, старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў Аляксандр Лукашэнка 15 красавіка сустрэўся са старшынёй Выканаўчага камітэта - выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Галоўнай тэмай сустрэчы быў ход старшынства Беларусі ў СНД у 2013 годзе. Беларусь, паводле ацэнкі старшыні Выканкама СНД, вельмі адказна падыходзіць да старшынства - як кіраўніцтва краіны, так і ўсе структуры ўлады, грамадскія арганізацыі.

На сустрэчы ішла размова аб правядзенні ў Беларусі шэрага важных форумаў. У маі Мінск будзе прымаць саміт кіраўнікоў урадаў Садружнасці, а ў канцы кастрычніка - саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь сур`ёзна рыхтуецца да іх правядзення. "Напэўна, узнікаюць нейкія пытанні і ў Выканаўчага камітэта. Я гатовы выслухаць вашы прапановы, праблемы, якія ёсць. І мы неадкладна падключымся да іх вырашэння", - запэўніў Прэзідэнт.

Сяргей Лебедзеў заўважыў, што год сапраўды будзе насычыны мерапрыемствамі. Ён праінфармаваў Прэзідэнта аб падрыхтоўцы да сустрэчы кіраўнікоў урадаў СНД, якую плануецца правесці ў Мінску 31 мая. "Мы спадзяёмся, што прыбудуць усе кіраўнікі ўрадаў краін Садружнасці на сустрэчу ў Мінску, і на ёй будуць разгледжаны важныя пытанні, якія будуць садзейнічаць развіццю нашага эканамічнага супрацоўніцтва", - сказаў Сяргей Лебедзеў.

Напярэдадні гэтага форуму будзе арганізавана выстаўка-кірмаш, у падрыхтоўцы якой прымае ўдзел і Выканаўчы камітэт СНД.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся, як ідзе падрыхтоўка да саміту кіраўнікоў дзяржаў. У сувязі з гэтым Сяргей Лебедзеў расказаў аб праведзеных сустрэчах з прэзідэнтамі краін СНД, якія пацвердзілі гатоўнасць прыехаць у беларускую сталіцу. Выканаўчы камітэт разам з краінамі Садружнасці, з галіновымі саветамі фарміруюць парадак дня саміту кіраўнікоў дзяржаў.

Размова ішла таксама аб мерапрыемствах у сферы культуры, у тым ліку тых, якія пройдуць у Магілёве - культурнай сталіцы СНД. У час беларускага старшынства намечана нямала мерапрыемстваў у гэтым напрамку. Напрыклад, будзе арганізавана выстаўка народнага мастака СССР Аляксандра Шылава "Яны змагаліся за Радзіму".

Паколькі 2013 год у СНД праходзіць пад знакам экалогіі, беларускі бок падрыхтаваў праект пагаднення аб супрацоўніцтве краін Садружнасці ў сферы навакольнага асяроддзя. Сяргей Лебедзеў падкрэсліў важнасць гэтага дакумента, які будзе вынесены на разгляд кіраўнікоў урадаў СНД.

15 красавіка 2013, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1842
 
Ключевые слова:
Саммит Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме