https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 27-га склікання ўключана 10 607 чалавек


Аб гэтым паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Беларусі Мікалай Лазавік.
Ад грамадзян шляхам падачы заяў у склад камісій увайшлі 5 531 чалавек, або 52,2 працэнта ад агульнай колькасці, ад палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў - 3 928, або 37 працэнтаў, ад працоўных калектываў - 1 148 чалавек, або 10,8 працэнта.

Прычым калі прааналізаваць грамадскія аб`яднанні і партыі, то актыўнасць апошніх вельмі невысокая. Увогуле ад іх у склад камісій увайшлі 97 чалавек, або каля 1 працэнта, канстатаваў Мікалай Лазавік.

Што датычыцца грамадскіх аб`яднанняў, то больш за ўсё ў склад камісій уключана прадстаўнікоў ФПБ (17,3 працэнта), Беларускага саюза жанчын (4,9 працэнта), РГА "Белая Русь" (4,7 працэнта), Беларускага грамадскага аб`яднання ветэранаў (4,1 працэнта), БРСМ (3,2 працэнта).

Адразу ж пасля фарміравання тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі павінны пачаць работу і ўтварыць выбарчыя акругі. "Да 3 студзеня будзе ісці вылучэнне прадстаўнікоў у склад акруговых выбарчых камісій, да 6 студзеня яны павінны быць сфарміраваны. Навагоднія святы для арганізатараў выбарчай кампаніі будуць напружанымі. У выбарчым працэсе няма выхадных", - сказаў Мікалай Лазавік.

Усяго ў Беларусі сфарміравана 1 328 тэрытарыяльных выбарчых камісій. Раней прадугледжвалася, што іх будзе 1 331. "Але працэс рэфармавання адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўпарадкавання яшчэ не завяршыўся. У Брэсцкай вобласці адбылося змяненне структуры сельскіх саветаў і іх стала на тры менш", - растлумачыў сакратар ЦВК.

30 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.12.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1483
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме