https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ноч вялікага кіно пройдзе 22 лістапада ў Магілёве


Пра гэта паведамілі ў адміністрацыі Магілёўскага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства "Кінавідэапракат".
Кінаакцыя "Ноч вялікага кіно" пройдзе 22 лістапада ў Магілёве.

Стартуе мерапрыемства ў кінатэатры "Чырвоная зорка" ў 23.00. Гледачам прадставяць тры самыя папулярныя прэм`еры восені: "Тор 2", "Галодныя гульні: і ўспыхне полымя", "Горка!". На працягу ўсёй ночы з гледачамі будуць працаваць прафесійныя фатографы, відэографы, вядучы. У праграме розныя розыгрышы, конкурсы, віктарыны.

"Для нас гэта новая форма работы з гледачамі, якую мы маем намер развіваць і далей. Яна падабаецца моладзі і дае магчымасць праводзіць эфектыўную перадсеансную падрыхтоўку, займацца папулярызацыяй кінематографа", - адзначылі субяседнікі.

У фае кінатэатра госці змогуць згуляць у настольныя гульні, паслухаць добрую музыку. Паміж кінапаказамі арганізатары разыграюць два галоўныя прызы - планшэт і playstation.

19 лістапада 2013, Магілёў
Сяргей Кулягін - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.11.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1351
 
Ключевые слова:
Магілёў Ночь кино
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме