https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдняя заработная плата беларусаў па выніках 2013 года складзе $598


Аб гэтым паведаміў 22 лістапада ў парламенце журналістам прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Гаворачы аб чаканых выніках гэтага года, прэм`ер-міністр успомніў, што ў 2010 годзе сярэдняя заработная плата беларусаў складала $408. "У 2013 годзе мы чакаем $598. Рост - 144 працэнты". Пры гэтым Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што доларавыя цэны на асноўныя спажывецкія тавары за гэты час выраслі значна менш: свініна і каўбасныя вырабы падаражэлі ўсяго на 8 працэнтаў, масла - на 14 працэнтаў, малако - на 27 працэнтаў да ўзроўню 2010 года. Паслугі ЖКГ, такія як цепла- і водазабеспячэнне, тэхабслугоўванне, і зусім упалі ў доларавых цэнах да 55-70 працэнтаў да ўзроўню 2010 года. Некаторы рост назіраецца па электраэнергіі (116,3 працэнта), газу (104,8 працэнта).

"Гэта значыць рэальная пакупная здольнасць насельніцтва значна вырасла", - канстатаваў прэм`ер-міністр.

Валавы ўнутраны прадукт, паводле яго слоў, дасягне па выніках гэтага года максімальнага ў сваёй гісторыі значэння - каля $70 млрд. "У доларах прырост складзе 11 працэнтаў, - адзначыў кіраўнік урада. - Калі ўзяць тэмпы ВУП Беларусі ў доларах да 2010 года, то за тры гады пяцігодкі мы прырастаем на $14,5 млрд., або кожны год у сярэднім на 8,1 працэнта. Гэта нядрэнныя паказчыкі".

Аб`ём прамысловай вытворчасці, паводле слоў Міхаіла Мясніковіча, выйдзе на $75,5 млрд. Гэта 135 працэнтаў да 2010 года.

22 лістапада 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:22.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1137
 
Ключевые слова:
Заработная плата Рост цен Промышленность Соцзащита в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме