https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


А.Якабсон: на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі будуць прааналізаваны тэрміны мадэрнізацыі, стан фінансаў і кадры


"Устаноўленыя праграмай мадэрнізацыі галіны і асобнымі даручэннямі Прэзідэнта тэрміны павінны быць выкананы няўхільна, - падкрэсліў Аляксандр Якабсон.
Тэрміны, кадры, фінансы, перспектывы і парадак на тэрыторыі - такі асноўны блок пытанняў, якія будуць прааналізаваны на мадэрнізуемых прадпрыемствах дрэваапрацоўкі. Аб гэтым заявіў 11 лістапада на першым пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы па праверцы выканання праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны і даручэнняў кіраўніка дзяржавы ў гэтай сферы яе старшыня, кіраўнік кантрольнага ведамства Аляксандр Якабсон.

Рабочая група створана ў мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы, дадзеных ім пры наведванні ААТ "Барысаўдрэў" 8 лістапада, вывучэнне ходу мадэрнізацыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, а таксама праверкі выканання даручэння Прэзідэнта па пытаннях дзейнасці дрэваапрацоўчай галіны. У яе склад уключаны прадстаўнікі Генеральнай пракуратуры, міністэрстваў унутраных спраў, архітэктуры і будаўніцтва, прыродных рэсурсаў, аховы здароўя, па надзвычайных сітуацыях і інш. У рэгіёнах будуць створаны абласныя камісіі на чале са старшынямі абласных КДК, членамі якіх стануць прадстаўнікі зацікаўленых органаў дзяржкіравання і арганізацый.

"Тэрміны скарочаны - да 1 снежня трэба далажыць Прэзідэнту па кожным з мадэрнізуемых прадпрыемстваў, - сказаў Аляксандр Якабсон. - Работа рэспубліканскай і абласных камісій павінна быць зладжанай і аператыўнай".

Складзены графік работы ў кожнай з абласцей на прадпрыемствах дрэваапрацоўкі, якія ўваходзяць у праграму мадэрнізацыі. Першае выязное пасяджэнне камісіі адбудзецца 14 лістапада ў ААТ "Магілёўдрэў". Паводле слоў старшыні КДК, усе члены рабочай групы да пасяджэння павінны па сваіх напрамках прааналізаваць сітуацыю і падрыхтаваць прапановы і высновы. На пасяджэнні рабочай групы будуць заслуханы справаздачы і ўсіх членаў рабочай групы, і прадстаўнікоў вертыкалі з абласцей, дадаў ён.

"Устаноўленыя праграмай мадэрнізацыі галіны і асобнымі даручэннямі Прэзідэнта тэрміны павінны быць выкананы няўхільна, - падкрэсліў Аляксандр Якабсон. - Любое прамаруджванне прывядзе да фінансавых страт дзяржавы. Неабходна правесці рэвізію ўстаноўленых тэрмінаў мадэрнізацыі, распрацаваць памесячныя графікі іх рэалізацыі, узгадніць гэтыя графікі з абласнымі камісіямі і да 22 лістапада прадставіць у міжведамасную рабочую групу".

Другі блок - кадры. "Трэба бачыць ролю кадраў усіх узроўняў у зрыве тэрмінаў або ў добра арганізаванай рабоце па мадэрнізацыі", - адзначыў кіраўнік рабочай групы.

"Прадстаўнікі праваахоўных органаў уваходзяць у склад працоўных груп невыпадкова, - лічыць старшыня КДК. - Фінансавы бок рэалізацыі праектаў па мадэрнізацыі адыгрывае немалаважную ролю". На жаль, канстатаваў кіраўнік кантрольнага ведамства, з-за зрыву тэрмінаў праектавання, будаўніцтва, бесталковасці, безгаспадарчасці дзяржаве наносіцца ўрон. "Кошт аб`екта значна ўзрастае ў параўнанні з першапачатковым у працэсе выпраўлення браку ў праектнай дакументацыі, з-за парушэння тэрмінаў будаўніцтва падраднымі арганізацыямі, - сказаў кіраўнік КДК. - Гэта прамое парушэнне заканадаўства. Значыць, урон павінен быць выяўлены і вінаватыя асобы прыцягнуты да адказнасці".

Размова пойдзе не толькі аб вытворчым працэсе, але і аб навядзенні належнага парадку на тэрыторыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі і вакол яе. Сітуацыя з ААТ "Барысаўдрэў" паказала, што не належным чынам аднесліся (асабліва мясцовыя органы кіравання) да выканання адпаведнага даручэння кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Якабсон звярнуў асаблівую ўвагу на перспектывы прадпрыемства пасля завяршэння мадэрнізацыі. "Бываючы на месцах, сустракаючыся з дырэктарамі, бачу разгубленасць і няяснасць па будучаму збыту прадукцыі, - адзначыў кіраўнік КДК. - Мы ўводзім вялікія магутнасці і можам сутыкнуцца з праблемай рэалізацыі прадукцыі. Ужо сёння трэба бачыць, куды яе збываць. Але пакуль у прадпрыемстваў няма ні пратаколаў намераў, ні тым больш дагавораў са спажыўцамі на ўнутраным і знешнім рынках".

"Задача, пастаўленая Прэзідэнтам, - важнейшая. Трэба рэзка актывізавацца, адшукаць усе магчымыя рэзервы, каб выканаць яе хутка і якасна", - рэзюмаваў старшыня КДК.

Начальнік галоўнага ўпраўлення кантролю за работай галін сферы матэрыяльнай вытворчасці КДК Сяргей Раўнейка паведаміў журналістам, што абласным камісіям трэба будзе разгледзець дакументацыю на прадмет ацэнкі адпаведнасці ходу работ графіку, праінвентарызаваць іх. Гэтыя камісіі будуць уносіць на разгляд міжведамаснай рабочай групы прапановы аб прыцягненні да адказнасці, аж да вызвалення ад займаемых пасад кіраўнікоў праектных інстытутаў, будаўнічых арганізацый, прадпрыемстваў дрэваапрацоўкі, мясцовых службаў, у тым ліку наглядных (санітарных, прыродаахоўных і г.д.), вінаватых у зрыве праграм мадэрнізацыі.

11 лістапада 2013, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:11.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1238
 
Ключевые слова:
Деревообработка Модернизация Госконтроль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме