https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе навядзення жорсткага парадку на ўсіх прадпрыемствах і выканання ўсіх раней дадзеных даручэнняў


Аб гэтым ён заявіў 12 лістапада ў час наведвання ААТ "Керамін".
"Што на мяне крыўдзіцца? Сказаў - рабіце, - адзначыў Прэзідэнт. - Пакуль вы мяне выбіраеце, дазвольце мне прымаць рашэнні, а вы іх выконвайце".

Аляксандр Лукашэнка нагадаў аб сітуацыі на "Барысаўдрэве". "Няўжо я яшчэ павінен ездзіць і парадак наводзіць?! Года, бачыце, не хапіла, і бегаюць, і мне гавораць: за тыдзень усё зробім. За год не зрабілі, а за тыдзень зробяць! Што гэта значыць? Загубяць там мільёны, мільярды беларускіх рублёў, загоняць у бруд цяпер тэхніку і будуць гераічна пераадольваць усё тое, што нарабілі. Гэта хіба нармальна? Так быць не павінна! Тым больш на такім прадпрыемстве", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што "Барысаўдрэў" быў адстаючым прадпрыемствам, аднак дзяржава выдзеліла грошы на яго мадэрнізацыю, а таму неабходна было прыводзіць яго ў належны стан. "Калі табе дзяржава дапамагае і там мабілізаваны людзі - трэба варушыцца. Год таму паставіў задачу. Прыязджаю. Добра, не ўсё зрабілі, галавацяпства, яшчэ нешта. Дык яны ж гэта спрабуюць схаваць! Навошта вы гэта хаваеце? - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Мне ж дастаткова глянуць і адразу ўбачыць, куды ісці. Дык навошта вы гэта робіце?"

Прэзідэнт падкрэсліў, што праедзе па ўсіх значных прадпрыемствах, дзе раней даваў даручэнні. "Не прэзідэнцкая гэта справа, але што рабіць, калі ўрад не працуе", - дадаў ён.

"Яны хадзілі і думалі, што пройдзе. Вось гэтага быць не павінна", - падкрэсліў Прэзідэнт. Гаворачы пра Барыса Батуру, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гэта быў адзін з лепшых губернатараў, аднак даручэнні кіраўніка дзяржавы павінны бездакорна выконвацца.

Звяртаючыся да мэра Мінска Мікалая Ладуцькі, Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу поўнасцю падрыхтаваць сталіцу да зімы, навесці парадак ва ўсіх раёнах Мінска.

"Вось за заводам колавых цягачоў ужо некалькі гадоў сметнік. Ні Кабякоў, ні Ладуцька гэтага не бачаць!" - адзначыў Прэзідэнт.

"Калі мы сябе цывілізаванымі лічым, калі мы цэнтр Еўропы, трэба быць цывілізаванымі людзьмі. Вось адкуль маё патрабаванне. Іншаземцы да нас прыязджаюць: ах, які Мінск прыгожы, як у вас добра. Дык давайце будзем адпавядаць гэтаму", - дадаў Прэзідэнт.

12 лістапада 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:12.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1431
 
Ключевые слова:
Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме