https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Да свайго 150-годдзя, якое будзе адзначацца ў наступным годзе, кампанія "Аліварыя" выпусціла першы ў Беларусі цёмны эль "Юбілейнае"


Аб гэтым 12 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў генеральны дырэктар ААТ "Завод Аліварыя" Дзяніс Шарсценнікаў.
"Гэта цудоўны прадукт для святкавання 150-годдзя старэйшай з цяпер дзейных піваварняў Беларусі, — заявіў ён. — Чаму мы выбралі цёмны эль? Па-першае, на яго выпуск нас натхніла наша гісторыя, у стварэнні гэтага гатунку мы бачым сувязь часоў. Па-другое, "Аліварыя" валодае фантастычнымі магчымасцямі і адной з найвышэйшых у галіне экспертыз піваварання".

Цёмны эль — піва верхавога браджэння — выпушчана абмежаванай партыяй спецыяльна да юбілею. Менавіта такі тып піва варылі на заводзе ў пачатку яго дзейнасці ў XIX стагоддзі.

Паводле слоў Шарсценнікава, этыкетка "Юбілейнага" адрознівае яго ў асартыментным радзе кампаніі. "На ёй адлюстравана тэма нашай гісторыі, — патлумачыў гендырэктар, — выяўлены будынак завода — помнік прамысловай архітэктуры свайго часу, у якім ужо 150 гадоў вырабляецца піва найвышэйшай якасці".

БелаПАН,  12 лістапада 2013
 
Дата публикации:12.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1356
 
Ключевые слова:
Товары из Беларуси Аліварыя Белорусское пиво
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме