https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" плануе выпусціць серыю дзіцячых кніг краін СНД


Аб гэтым 13 лістапада ў ходзе круглага стала "Сугучча: сучаснае міжнароднае літаратурнае супрацоўніцтва на прасторы Садружнасці Незалежных Дзяржаў" паведаміў дырэктар - галоўны рэдактар РВУ "Выдавецкі дом "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч.
Так, першая кніга, якая прадстаўляе дзіцячую літаратуру СНД, будзе прэзентавана на ХХІ Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы ў лютым 2014 года. Як расказаў Аляксандр Карлюкевіч, праект будзе арыентаваны на масавага чытача. Праект плануецца рэалізаваць за некалькі гадоў. Назва серыі пакуль не раскрываецца.

Спадарожнічаць праекту будзе міжнародная канферэнцыя дзіцячых пісьменнікаў СНД, якая пройдзе ў Беларусі ў другой палавіне 2014 года.

Паводле слоў Аляксандра Карлюкевіча, праект будзе выходзіць прыблізна ў такім фармаце, як серыя "Сугучча сэрцаў". Гэта кніжная серыя "Выдавецкага дома "Звязда", якая была створана за 2013 год. Яе мэта - пазнаёміць чытача з лепшымі творамі, напісанымі ў асноўным у постсавецкі час паэтамі і празаікамі - прадстаўнікамі краін, што ўваходзяць у СНД. Праект складаецца з адзінаццаці кніг. Зборнікі складзены наступным чынам: адна частка прадстаўляе літаратуру той або іншай краіны, другая - сучасныя беларускія творы. Выпуск кніг быў прымеркаваны да старшынства Беларусі ў Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

13 лістапада 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:13.11.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1668
 
Ключевые слова:
Книгоиздание "Звязда" Детская книга Содружество независимых государств
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме