https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ў Беларусі стартуе ў жніўні 2015 года


Аб гэтым 13 лістапада паведаміла старшыня ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.
"Жнівень 2015 года - гэта пачатак выбарчай кампаніі. А выбары павінны прайсці не пазней як 20 лістапада 2015 года", - растлумачыла Лідзія Ярмошына.

Згодна з заканадаўствам, выбары Прэзідэнта павінны прайсці не пазней як за два месяцы, а выбарчая кампанія павінна пачацца не пазней, чым за пяць месяцаў да завяршэння тэрміну паўнамоцтваў дзеючага кіраўніка дзяржавы. Лідзія Ярмошына нагадала, што інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі прайшла 20 студзеня 2011 года. "Значыць, тэрмін паўнамоцтваў Прэзідэнта заканчваецца 20 студзеня 2016 года", - растлумачыла кіраўнік ЦВК.

Як паведамлялася раней, сёння Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні папраўкі ў некаторыя законы Беларусі па пытаннях правядзення выбараў і рэферэндумаў. Адкарэкціраваны, у прыватнасці, парадак фінансавання выбарчых кампаній. Гранічная сума ўсіх расходаў са сродкаў выбарчага фонду кандыдата на пасаду Прэзідэнта Беларусі, як гаворыць праект закона, узрасце з 3 тыс. да 9 тыс. базавых (цяпер адна базавая складае Br130 тыс.). Аднак памер выбарчага фонду кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў застаецца ранейшым - 1 тыс. базавых.

13 лістапада 2013, Мінск
Святлана Саўко - БЕЛТА
 
Дата публикации:13.11.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1381
 
Ключевые слова:
Выборы в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме