https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі стартаваў конкурс GamedevCUP для распрацоўшчыкаў камп`ютарных гульняў


Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях: Demo — разлічана на пачынаючых і прафесійных распрацоўшчыкаў, Art — на 2D-мастакоў, Sound — на гукарэжысёраў і саўнд-дызайнераў, паведамляюць арганізатары.
Удзельнікі атрымаюць тэхнічнае заданне, рэндэры і іншую неабходную інфармацыю, падрыхтаваную прафесійнымі распрацоўшчыкамі, з якімі можна будзе кансультавацца падчас выканання задання.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 3 снежня, удзел — бясплатны. Пераможцы GamedevCUP будуць названыя 6 снежня на першай беларускай канферэнцыі распрацоўшчыкаў гульняў GDS Conference і атрымаюць у падарунак гульнявыя прыстаўкі Xbox 360, прафесійныя навушнікі, графічныя планшэты.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце ithouse.by.

Арганізатарам конкурсу выступіў цэнтр развіцця высокатэхналагічных праектаў IT House БДУ пры падтрымцы кампаній CТАА "Гейм Стрым"/Wargaming.net і Archibaldi Studio.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 16 лістапада 2013
 
Дата публикации:16.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1299
 
Ключевые слова:
Программирование Дизайн Компьютерные игры Конкурс
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме