https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Шэраг кіруючых работнікаў "Магілёўдрэва" прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці за зрыў тэрмінаў рэканструкцыі мэблевага цэху


Аб гэтым паведамляе прэс-служба Камітэта дзяржкантролю (КДК) па выніках наведвання прадпрыемства міжведамаснай рабочай групай па праверцы выканання праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны і даручэнняў кіраўніка дзяржавы.
Шэраг кіруючых работнікаў ААТ "Магілёўдрэў" прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці за зрыў тэрмінаў рэканструкцыі мэблевага цэху, якую ў адпаведнасці з даручэннем Аляксандра Лукашэнкі неабходна было завяршыць да 7 лістапада 2013 года.

Паводле звестак прэс-службы, дырэктар завода і кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі, якая вядзе работы на аб`екце, паабяцалі завяршыць будаўнічыя і пуска-наладачныя работы ў цэху да канца гэтага года.

Наведваючы прадпрыемства, кіраўнік КДК Аляксандр Якабсон узняў праблему рэалізацыі будучай прадукцыі "Магілёўдрэва", паколькі прадпрыемства заключыла кантракты на рэалізацыю ў наступным годзе толькі 15% мяркуемых аб`ёмаў вырабаў.

На яго думку, калі б праекты па мадэрнізацыі дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў выконваліся ва ўстаноўленыя тэрміны, то пытанні рэалізацыі прадукцыі былі б неактуальныя, бо айчынныя вытворцы "лёгка маглі б заваяваць рынкі збыту і замацавацца на іх". Цяпер, адзначыў Якабсон, беларускай дрэваапрацоўцы "давядзецца працаваць ва ўмовах жорсткай канкурэнцыі".

"Таму нам неабходна вельмі сур`ёзна актывізаваць працу маркетынгавых службаў і дэталёва прапрацаваць знешнія рынкі збыту, каб, завяршыўшы мадэрнізацыю, мы не сутыкнуліся з новай праблемай — рэалізацыяй гатовай прадукцыі", — сказаў Якабсон.

Як адзначылі ў КДК, на рэканструкцыю і тэхнічнае перааснашчэнне вытворчасці, якое праводзіцца на "Магілёўдрэве" з 2007 года, ужо накіравана больш чым 18,5 млн. еўра. Нягледзячы на ўвод большай часткі ўключаных у інвестпраект аб`ектаў, ніводзін з іх пакуль не ўдалося вывесці на праектныя магутнасці. Пры гэтым толькі сёлета ў кастрычніку пры выкарыстанні магутнасцей, якія прастойваюць, прадпрыемства магло б дадаткова выпусціць прадукцыю на 380 тыс. еўра, падкрэсліла прэс-служба КДК.

Нагадаем, міжведамасная рабочая група па праверцы выканання праграмы мадэрнізацыі дрэваапрацоўчай галіны, якую ўзначальвае Якабсон, пачала працу 11 лістапада пасля выхаду ўказа прэзідэнта № 502 "Аб адказнасці за парушэнне выканальніцкай дысцыпліны", у адпаведнасці з якім камітэт павінен паведаміць пра вынікі праверкі прэзідэнту да 1 снежня 2013 года.

Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 15 лістапада 2013
 
Дата публикации:15.11.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1211
 
Ключевые слова:
Магілёў Деревообработка Модернизация Инвестиции
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме