https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Менску ліквідавалі сетку бардэляў


МУС апублікавала падрабязнасьці апэрацыі супраць групоўкі, якая ўтрымлівала шэраг нелегальных публічных дамоў у сталіцы.
Як паведамляе прэсавая служба Міністэрства ўнутраных спраў, спыненая дзейнасьць крымінальнай групоўкі, прадстаўнікі якой цягам некалькіх гадоў займаліся ўтрыманьнем бардэляў.

Арганізатарка групоўкі, жыхарка Менску, 1975 году нараджэньня, з дапамогай трох змоўшчыкаў (усе беспрацоўныя) шукала дзяўчат лёгкіх паводзінаў і забясьпечвала іх «працай». З 2007 году на тэрыторыі Менску яны ўтрымлівалі сетку кватэр, якія здаюцца ў арэнду (у сярэднім 5–7 кватэр). У іх выкарыстоўвалі для заняткаў прастытуцыяй 13 грамадзянак Рэспублікі Беларусь (жыхарак Менску і Берасьцейскай вобласьці) і дзьвюх грамадзянак Украіны.

«У гэтым незаконным бізнэсе роля кожнага ўдзельніка была строга вызначаная: разьмяшчэньне і рэдагаваньне анкет прастытутак на розных сайтах знаёмстваў, прыём званкоў ад кліентаў, перанакіраваньне іх на „пустыя“ кватэры, збор грошай і г.д.

Кіраўніца групы наўмысна стварыла такую сыстэму, якая дазваляла „прывязаць“ прастытутак да сябе, а потым паставіць іх у даўгавую залежнасьць. Так, пад выглядам аказаньня дапамогі яна вырашала розныя сацыяльна-бытавыя пытаньні і арганізоўвала неабходнае мэдыцынскае суправаджэньне „жрыц каханьня“. Больш за тое, для дзяцей некаторых зь іх станавілася хроснай маці. Праблемы, якія ўзьнікалі, вырашаліся з прыцягненьнем штатных адвакатаў», — паведамляе МУС.

Сьледчы камітэт узбудзіў крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэксу (выкарыстаньне занятку прастытуцыяй або стварэньне ўмоў для заняткаў прастытуцыяй, зьдзейсьненыя арганізаванай групай). Арыштаваным пагражае па гэтым артыкуле пазбаўленьне волі тэрмінам да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці.

Радыё Свабода
, Менск
16 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:16.10.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1644
 
Ключевые слова:
Криминал Мінск Проституция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме