https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Рознічны тавараабарот у Беларусі ў студзені-верасні павялічыўся на 19 працэнтаў да Br183,4 трлн


Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
Рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі ў студзені-верасні 2013 года павялічыўся на 18,9 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду мінулага года і склаў Br183,4 трлн.

Доля продажу харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў у рознічным тавараабароце гандлю праз усе каналы рэалізацыі склала 50,5 працэнта, нехарчовых - 49,5 працэнта. Насельніцтву за справаздачны перыяд прададзена харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў на Br92,7 трлн., нехарчовых тавараў - на Br90,7 трлн., што складае адпаведна 112,1 працэнта і 126 працэнтаў да ўзроўню адпаведнага перыяду мінулага года.

У разліку на душу насельніцтва рознічны тавараабарот гандлю праз усе каналы рэалізацыі склаў Br19,4 млн. У студзені - верасні 2012 года гэты паказчык складаў Br15 млн.

Рознічны тавараабарот гандлю ў студзені-верасні склаў Br148,2 трлн., што ў супастаўных цэнах на 19,2 працэнта больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Харчовых прадуктаў, напіткаў і тытунёвых вырабаў прададзена на Br80,2 трлн., або ў супастаўных цэнах 112,3 працэнта да ўзроўню студзеня-верасня 2012 года. За дзевяць месяцаў бягучага года павялічыўся продаж каньяку, каньячных напіткаў і брэндзі на 48,9 працэнта, дзіцячага харчавання - на 22,2 працэнта, рыбы, ракападобных і малюскаў, садавіны і агародніны - на 16,2 працэнта, вінаградных він - на 13,5 працэнта.

Нехарчовых тавараў прададзена на Br68 трлн., або ў супастаўных цэнах 127,4 працэнта. Пры гэтым продаж аўтамабіляў павялічыўся на 42,2 працэнта, парфумерных і касметычных тавараў і туалетных рэчаў - на 38,2 працэнта, ніжняй бялізны - на 32,4 працэнта, будаўнічых матэрыялаў - на 29,9 працэнта, фармацэўтычных тавараў - на 24,3 працэнта, панчошна-шкарпэтачных вырабаў - на 20 працэнтаў.

Доля продажу тавараў айчыннай вытворчасці гандлёвымі арганізацыямі ў рознічным тавараабароце гандлю ў студзені-верасні бягучага года склала 71,7 працэнта. Значная ўдзельная вага тавараў айчыннай вытворчасці назіраецца па харчовых прадуктах, напітках і тытунёвых вырабах - 83,3 працэнта.

18 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:18.10.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1295
 
Ключевые слова:
Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме