https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 1 кастрычніка


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 1 кастрычніка 2013 года
На 1 кастрычніка Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 9.090 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 12.260
Расійскі рубель — 280,50
Украінская грыўна — 1.109,75

Кошык валют — 3.150,13

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара ўзрос на 10 рублёў (0,11%), еўра — на 10 (0,08%), расійскага рубля — не змяніўся, грыўны — знізіўся на 0,82 рубля (0,07%). Курс кошыка валют узрос на 2,01 рубля (0,06%) у параўнанні з папярэднім днём і на 135,17 рубля (4,48%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3487, "долар/расійскі рубель" — 32,406, "долар/грыўна" — 8,191.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 1 кастрычніка долар купляюць па 8.980—9.080 і прадаюць па 9.110—9.250 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі ўзрос на 7 рублёў (да 9.067), продажу — на 4 (да 9.136).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 9.030—9.070 пры куплі, 9.120—9.150 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 кастрычніка 2013
 
Дата публикации:01.10.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1265
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме