https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ваенным і міліцыянерам Беларусі будзе забаронена атрымліваць ад іншых дзяржаў дакументы аб ільготах


Палата прадстаўнікоў прыняла 2 кастрычніка ў першым чытанні праект закона "Аб унясенні дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях праходжання ваеннай службы (службы)".
У прыватнасці, дакумент прадугледжвае, што праходзячым воінскую службу, а таксама службу ў органах унутраных спраў, фінансавых расследаванняў і падраздзяленнях МНС будзе забаронена атрымліваць ад замежных дзяржаў дакументы, якія даюць ільготы і перавагі ў сувязі з палітычнымі і рэлігійнымі поглядамі або нацыянальнасцю. Забараняецца і карыстацца такімі льготамі, калі іншае не прадугледжана міжнароднымі дагаворамі, што падпісала Беларусь.

Міністр абароны Юрый Жадобін, які прадстаўляў законапраект у Палаце прадстаўнікоў, адказваючы на пытанні дэпутатаў, растлумачыў, што пасля ўступлення ў сілу гэтага закона пры паступленнi на ваенную службу неабходна будзе здаць ільготныя дакументы замежных дзяржаў, калі яны ёсць, на працягу пяці дзён. Гэта будзе агаворвацца ў кантракце.

У сваю чаргу старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Мяжуеў паведаміў, што забарона на атрыманне такіх дакументаў прадугледжана ўжо заканадаўствам, у прыватнасці для такіх сілавых структур, як Следчы камітэт.

Раней аналагічныя змяненні ўносіліся ў закон аб дзяржслужбе.

2 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1350
 
Ключевые слова:
Контракт Военная служба Льготы Законодательство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме