https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Жлобіне дадзены старт руху пасажырскіх электрапаяздоў на электрыфікаваным участку дарогі Асіповічы - Жлобін


Удзел у гэтым мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнту далажылі аб завяршэнні электрыфікацыі чыгункі на гэтым участку і планах па далейшай электрыфікацыі Беларускай чыгункі да 2020 года. Рэалізацыя адпаведных планаў дасць магчымасць павысіць транзітную прывабнасць міжнародных транспартных калідораў, якія праходзяць па тэрыторыі Беларусі, знізіць эксплуатацыйныя расходы і сабекошт перавозак.

Што датычыцца ўчастка Асіповічы - Жлобін, то з яго ўвядзеннем завершаны першы этап рэалізацыі інвестыцыйнага праекта "Электрыфікацыя ўчасткаў Гомель - Жлобін - Асіповічы і Жлобін - Калінкавічы", што прадугледжвае паэтапную электрыфікацыю да 2015 года трох участкаў: Жлобін - Асіповічы, Гомель - Жлобін і Жлобін - Калінкавічы. Як далажыў Прэзідэнту начальнік БЧ Уладзімір Марозаў, электрыфікацыя гэтых участкаў дасць магчымасць скараціць спажыванне паліўна-энергетычных рэсурсаў больш як на $11 млн. у год і значна палепшыць эксплуатацыйныя характарыстыкі.

Паводле слоў Уладзіміра Марозава, усяго ў Беларусі з улікам новага ўчастка электрыфікавана каля 1 тыс.км чыгункі пры агульнай працягласці 5,5 тыс.км. Менавіта на іх прыпадае значная частка аб`ёму грузаперавозак. У бліжэйшыя гады працэнт электрыфікаваных чыгунак у Беларусі плануецца давесці да 23 працэнтаў з цяперашніх 16 працэнтаў. Акрамя таго, вядзецца работа па абнаўленню і мадэрнізацыі парку электравозаў, заключаны кантракты на пастаўку новай тэхнікі.

Аляксандр Лукашэнка асобна звярнуў увагу на неабходнасць максімальнага павелічэння лакалізацыі вырабляемай у Беларусі сумесна з замежнымі партнёрамі тэхнікі для чыгункі. Гэта, у прыватнасці, датычыцца сумеснага праекта са швейцарскай кампаніяй "Штадлер Рэйл Груп".

Прэзідэнт пацікавіўся, як рэалізуецца даручэнне па стварэнню пасажырскіх чыгуначных зносін паміж сталіцай Беларусі і Нацыянальным аэрапортам Мінск. Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак далажыў, што стварэнне асобнай прамой пасажырскай лініі немэтазгодна, зыходзячы з параўнальна невялікіх аб`ёмаў пасажырапатоку. Разам з тым выкарыстанне існуючай чыгуначнай інфраструктуры з будаўніцтвам адгалінавання на аэрапорт значна зменшыць кошт праекта. Пры гэтым час на перавозку пасажыраў павялічыцца ўсяго на 10-15 мінут.

Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з добраўпарадкаваннем і сацыяльна-эканамічным развіццём Жлобіна і Жлобінскага раёна, наведаў узведзеныя ў горадзе новыя аб`екты. Адзін з іх - універсальная спартыўная зала, дзе кіраўнік дзяржавы папрысутнічаў на матчы маладзёжных валейбольных каманд. Акрамя таго, Прэзідэнту далажылі аб будаўніцтве гасцінічнага комплексу "Дняпроўская жамчужына".

28 верасня 2013, Жлобін
БЕЛТА
 
Дата публикации:28.09.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1631
 
Ключевые слова:
Электропоезд Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме