https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінск завяршае святочнае афармленне да Дня горада


Завяршаецца святочнае афармленне Мінска да Дня горада (14 верасня), паведамілі ў ДП "Мінскрэклама".
Пры афармленні сталіцы асаблівая ўвага ўдзяляецца ўпрыгажэнню дзевяці раённых пляцовак, на якіх пройдуць урачыстыя мерапрыемствы. Развешаны плакаты, устаноўлены расцяжкі, абноўлены металічныя сцягавыя канструкцыі. Не абышлося без святочнага светлавога афармлення сталіцы. Асаблівую атмасферу будзе ствараць і сацыяльная рэклама з віншаваннямі, якую размесцяць на розных рэкламных носьбітах.

Традыцыйна ўпрыгожанымі ў Дзень горада будуць плошчы Перамогі, Незалежнасці, Кастрычніцкая плошча, галоўныя магістралі горада. Над святочным афармленнем Мінска, акрамя ДП "Мінскрэклама", працуюць супрацоўнікі прадпрыемстваў "Мінскзялёнбуд", "Мінгарсвятло" і інш. Акрамя таго, магазіны самастойна ўпрыгожваюць вітрыны.

У другую суботу верасня ў Мінску традыцыйна адзначаюць Дзень горада. Гэта адно з чатырох свят, напярэдадні якіх сталіцу афармляюць асабліва. Горад змяняе выгляд таксама да Новага года, Дня Перамогі і Дня Незалежнасці.

9 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.09.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1766
 
Ключевые слова:
День города Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме