https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЕЛТА стала лаўрэатам конкурсу "Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць"


Беларускае тэлеграфнае агенцтва стала лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу для СМІ "Беларускае праваслаўе: гісторыя і сучаснасць"
Агенцтва ўдастоена дыплома 3-й ступені ў намінацыі "Электронныя СМІ" за прафесійнае асвятленне сучаснага жыцця Царквы. Узнагароду прадстаўніку БЕЛТА на ўрачыстай цырымоніі ў Мінскім епархіяльным упраўленні БПЦ уручыў намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзмітрый Шадко. Дыплом 1-й ступені атрымала тэлерадыёкампанія "Гродна", 2-й - Белтэлерадыёкампанія.

У намінацыі "Друкаваныя рэспубліканскія СМІ" першае месца заняў часопіс "Алеся", другое - газета "Рэспубліка", трэцяе - "Народная газета".

Акрамя таго, лепшай у намінацыі "Друкаваныя рэгіянальныя СМІ" стала газета "Віцьбічы" (Віцебск). Другое і трэцяе месцы адпаведна занялі газеты "Слонімскі веснік" і "Чырвоны Кастрычнік" (Акцябрскі раён Гомельскай вобласці).

Выступаючы перад лаўрэатамі конкурсу, Дзмітрый Шадко, у прыватнасці, адзначыў, што ў сучасным свеце некаторыя інтэрнэт-рэсурсы і масмедыя не заўсёды нясуць пазітыўную інфармацыю, а навязваюць бездухоўнасць. "Таму вельмі важна несці грамадству маральныя ідэалы", - сказаў ён.

Таксама галоўныя рэдактары і супрацоўнікі некаторых СМІ атрымалі граматы мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Іх уручыў кіраўнік спраў Беларускага Экзархата архіепіскап Навагрудскі і Лідскі Гурый.

Архірэй зачытаў прывітанне мітрапаліта Філарэта: "Ёсць шмат мясцовашанаваных святых, дастойных вядомасці. Імёны многіх беларусаў напісаны на нябёсах. Але патрэбны хтосьці, каб тут на зямлі вывесці іх з забыцця. Гэту місію часта бяруць на сябе журналісты". Акрамя таго, у звароце сказана, што цяпер у Беларусі канфесіянальны свет, але некалькі дзесяцігоддзяў таму была "эпоха навамучанікаў і вызнаўцаў". Мітрапаліт у сваім прывітанні звяртае ўвагу і на праблему абортаў, якой прысвечана перадача "Права на надзею", прадстаўленая на конкурс тэлерадыёкампаніяй "Гродна".

Рэспубліканскі конкурс для СМІ, прысвечаны гісторыі і сучаснасці беларускага праваслаўя, праводзіцца ў Беларусі ўжо некалькі гадоў запар. Яго арганізатары - Міністэрства інфармацыі і БПЦ.

10 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.09.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2116
 
Ключевые слова:
Конкурс СМИ Православие Христианство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме