"Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" стаў сусветным брэндам, які прыцягвае тысячы артыстаў, паклоннікаў, турыстаў з розных краін, прадстаўнікоў СМІ, усіх, хто цікавіцца музычнай культурай", - падкрэсліў Барыс Святлоў. Ён таксама адзначыў, што за мінулыя гады на форуме мастацтваў у Віцебску пабывалі дзясяткі тысяч лепшых прадстаўнікоў культуры розных краін, а сам фестываль ператварыўся ў безумоўны сімвал яднання славянскіх і іншых культур на аснове гуманістычных ідэй міру, дабра і творчасці.
Гэты "Славянскі базар" пазіцыянуецца як фестываль фестываляў і мае асаблівасці, дадаў Барыс Святлоў. Так, на два дні скараціліся тэрміны яго правядзення. За кошт гэтага кожны дзень фестывалю стаў больш насычаным. Узмоцнены акцэнт на музычных конкурсах. У гэтым годзе замест асобных гала-канцэртаў краін-заснавальніц фестывалю значыцца адзіны "Канцэрт дружбы: Саюзная дзяржава запрашае", павялічана колькасць канцэртаў зорак расійскай і замежнай эстрады.
XXII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня. Удзел у ім прымуць артысты з 31 краіны. Фестывальную акрэдытацыю атрымаюць каля 5 тыс. чалавек. Падзеі форуму будуць асвятляць больш як 500 прадстаўнікоў СМІ з 14 краін. Праграма фестывалю ўключае 60 мерапрыемстваў, якія адбудуцца на 13 творчых пляцоўках горада.
11 ліпеня 2013, Віцебск
Вольга Багачова - БЕЛТА