https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэм`ер-міністр заявіў пра неабгрунтаванасць ажыятажу на валютным рынку


"Для ажыятажу на валютным рынку няма ніякіх падстаў", — сказаў Міхаіл Мясніковіч падчас рабочай паездкі па Магілёўскай вобласці 11 ліпеня.
Паводле слоў кіраўніка ўрада, "эканоміка краіны працуе стабільна, золатавалютных рэзерваў дастаткова". "Выстройвацца ў чэргі ў абменнікі няма ніякага сэнсу. Мы без праблем зможам забяспечыць патрэбнасці насельніцтва ў замежнай валюце", — цытуе Мясніковіча прэс-служба ўрада.

Як паведамлялася раней, 10 ліпеня па выніках таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы курс долара ЗША ўзрос на 20 рублёў і дасягнуў 8.880 рублёў — новага гадавога максімуму кошту амерыканскай валюты. Наступным днём некаторыя банкі прадавалі долар па курсе 9.000—9.020 рублёў. Затым курс вагаўся на 10-20 рублёў. Каля пунктаў абмену валюты зноў назіраюцца чэргі, а ў банках — адток рублёвых укладаў.

Як сведчыць статыстыка Нацбанка, у чэрвені ўпершыню сёлета адбылося зніжэнне тэрміновых дэпазітаў насельніцтва ў нацыянальнай валюце. На 1 ліпеня тэрміновыя рублёвыя ўклады фізасоб склалі 22,9 трлн. рублёў, скараціўшыся за чэрвень на 71,8 млрд.

Дагэтуль з пачатку 2013 года назіраўся пастаянны рост тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва. Так, у студзені рост тэрміновых укладаў фізічных асоб склаў 1,6 трлн. рублёў, у лютым — амаль 2 трлн. рублёў, у сакавіку — таксама амаль 2 трлн. рублёў, у красавіку — 1,38 трлн. рублёў, у маі — 0,8 трлн. рублёў.

Скарачэнне прытоку тэрміновых рублёвых укладаў насельніцтва ў банкаўскую сістэму адбывалася на фоне змяншэння даходнасці па рублёвых дэпазітах, што было абумоўлена зніжэннем стаўкі рэфінансавання.

Нагадаем, Нацбанк цягам сакавіка—чэрвеня знізіў стаўку рэфінансавання з 30 да 23,5%. У ліпені мяняць стаўку рэфінансавання рэгулятар адмовіўся. "Сезоннае павышэнне попыту на замежную валюту з боку насельніцтва вызначае мэтазгоднасць захавання жорсткасці грашова-крэдытнай палітыкі, уключаючы дзейны ўзровень працэнтных ставак у эканоміцы" — так Нацбанк аргументаваў нязменнасць стаўкі рэфінансавання.

Між тым апытаныя БелаПАН банкіры мяркуюць, што Нацыянальны банк вырашыў не зніжаць стаўку рэфінансавання ў ліпені з-за апасення даларызацыі ўкладаў. Калі ў трэцім квартале года будзе адбывацца працэс даларызацыі ўкладаў, магчыма нават павышэнне стаўкі рэфінансавання, прагназуюць банкіры.

Восенню мінулага года ў Беларусі на фоне зніжэння працэнтных ставак і росту дэвальвацыйных чаканняў укладчыкі сталі пераводзіць рублёвыя ўклады ў валютныя дэпазіты. У сувязі з гэтым Нацбанк у трэцім квартале 2012 года спыніў працэс зніжэння стаўкі рэфінансавання.

Восенню 2012-га ў банкаўскай сістэме назіраўся дэфіцыт рублёвай ліквіднасці, з-за чаго банкі павялічвалі працэнтныя стаўкі па ўкладах, што спрыяла росту прывабнасці рублёвых дэпазітаў.

У сакавіку гэтага года Нацбанк аднавіў працэс зніжэння стаўкі рэфінансавання, у выніку чаго даходнасць па рублёвых дэпазітах зноў стала змяншацца.

Пачынаючы з другой паловы чэрвеня ў краіне адзначаецца рост курсу долара, што яшчэ больш зніжае прывабнасць рублёвых зберажэнняў.

Марына Носава, Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 12 ліпеня 2013
 
Дата публикации:12.07.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1492
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Валюта Кредиты
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме