https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўка "Родам з мястэчка" адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі


Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Экспазіцыя прысвечана юбілейным датам знакамітых ураджэнцаў Беларусі, вядомых палітычных дзеячаў Дзяржавы Ізраіль, лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі міру - 90-годдзю дзеючага прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса і ствякаванню 100-годдзя з дня нараджэння былога прэм`ер-міністра краіны Менахема Бегіна.

У цырымоніі адкрыцця выстаўкі прыняў удзел намеснік міністра замежных спраў Беларусі Валянцін Рыбакоў. У сваім выступленні ён адзначыў, што гісторыя добрасуседскіх адносін беларусаў і яўрэяў налічвае шэсць стагоддзяў. Паводле яго слоў, цяпер у Ізраілі пражываюць больш за сто тысяч выхадцаў з Беларусі, што, безумоўна, садзейнічае пашырэнню супрацоўніцтва дзвюх краін у розных сферах.

У экспазіцыі прадстаўлена 50 твораў жывапісу і графікі з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея.

2 верасня 2013, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1696
 
Ключевые слова:
Выставка Беларусь-Израиль Евреи в Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме