https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ліквідавана падпольная вытворчасць і гандаль курыльнымі міксамі


Аператыўнікамі ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з калегамі з Ленінскага РУУС сталіцы, спецпадраздзялення "Алмаз" і байцамі раённага аддзела дэпартамента аховы МУС затрыманыя двое мінчан, якія гандлявалі курыльнымі сумесямі.
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, у поле зроку праваахоўнікаў маладыя людзі (аднаму — 25 гадоў, другому — 23) трапілі падчас спробы рэалізацыі чарговай партыі так званых спайсаў, якую да месца прызначэння яны дастаўлялі на аўтамабілі. Пры аглядзе транспартнага сродку, які належыць старэйшаму з прыяцеляў, аператыўнікі знайшлі 600 грамаў міксаў, што змяшчаюць псіхатропнае рэчыва метанон.

Таксама падчас праверкі па месцы жыхарства затрыманых у 23-гадовага наркадылера было канфіскавана яшчэ 150 грамаў гатовых да продажу сумесяў, 205 грамаў парашку для вытворчасці спайсаў, неабходнае для гэтага абсталяванне і больш як пяць грамаў небяспечнага псіхатропнага рэчыва металілэксалін.

Абодва затрыманых знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання, у дачыненні да іх распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Увесь тавар канфіскаваны. Аўтамабіль, на якім правапарушальнікі перавозілі забароненыя рэчывы, падлягае канфіскацыі.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 27 жніўня 2013
 
Дата публикации:27.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1287
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме