Паводле вынікаў працы за чэрвень перавезена 196.460 пасажыраў (+29,6% ад чэрвеня 2012 года). "Такую колькасць пасажыраў за месяц "Белавія" перавезла ўпершыню. Таксама ўпершыню авіякампанія пачала перавозіць больш за 8 тыс. пасажыраў цягам адных сутак", — зазначаецца ў прэс-рэлізе.
Назіраецца "значны рост колькасці чартарных рэйсаў". Чартарныя самалёты лятаюць не толькі з Мінска, але і з абласных цэнтраў — Брэста і Гомеля. З`явіліся новыя чартарныя маршруты: востраў Кос, Закінтас, Араксас, Катанія, Пальма-дэ-Маёрка, Ціват, Пула.
З пачатку чэрвеня пачалі выконвацца рэгулярныя рэйсы ў Калінінград з Брэста, Гродна і Гомеля.
11 чэрвеня пачаўся ўзаемны продаж электронных авіябілетаў "Белавія" і расійскай авіякампаніі "ЮТэйр", што дазваляе пасажырам купляць білеты праз інтэрнэт па ўсім маршруце руху.
1 ліпеня "Белавія" павялічыла частату палётаў у Кіеў да 12 разоў на тыдзень.
БелаПАН
Мінск, 4 ліпеня 2012