https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Ачаг афрыканскай чумы свіней (АЧС) у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці лакалізаваны


Аб гэтым заявіў 25 чэрвеня журналістам міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Заяц.
21 чэрвеня на тэрыторыі вёскі Чапунь Іўеўскага раёна зарэгістравана ўспышка АЧС. Аб сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, былі адразу праінфармаваны Расійская Федэрацыя, Міжнароднае эпізаатычнае бюро. "Тут жа былі прыняты меры па лакалізацыі гэтага ачага, - адзначыў міністр. - Быў аб`яўлены каранцін, праведзены абмежавальныя каранцінныя мерапрыемствы. Ачаг лакалізаваны".

Пры гэтым работы па недапушчэнню распаўсюджвання захворвання працягваюцца ў іншых раёнах рэспублікі - так званай першай небяспечнай зоне. Сюды, паводле слоў Леаніда Зайца, увайшлі Карэліцкі, Навагрудскі, Стаўбцоўскі, Валожынскі раёны. Для прадухілення распаўсюджвання АЧС тут забіраюць свіное пагалоўе. Яно падлягае ўтылізацыі.

Леанід Заяц адзначыў, што Беларусь упершыню сутыкнулася з праблемай афрыканскай чумы свіней, таму справіцца з ёй дапамагае ў тым ліку вопыт сумежных дзяржаў, Еўропы. Рашэннем Прэзідыума Савета Міністраў створаны рэспубліканскі штаб на чале з віцэ-прэм`ерам Міхаілам Русым, які аператыўна рэагуе на сітуацыю і прымае неабходныя рашэнні па ліквідацыі праблемы.

"Чым больш арганізавана мы падыдзем да яе вырашэння, тым хутчэй зможам пазбавіцца ад яе, - падкрэсліў Леанід Заяц. - Для гэтага неабходна выконваць усе санітарныя нормы". Так, напрыклад, для забеспячэння бяспекі свінагадоўчых комплексаў прыняты шэраг жорсткіх мер, якія накіраваны на бяспеку вытворчасці свініны. Работнікам комплексаў забаронена мець на асабістых падворках свіней, ветурачам комплексаў забаронена аказваць паслугі на асабістых падворках, работнікі комплексаў не могуць прымаць удзел у паляванні і інш. Міністр адзначыў, што гэта часовыя меры, аднак да іх выканання ён папрасіў паставіцца з усёй адказнасцю.

Таксама, паводле слоў кіраўніка ведамства, унутры краіны наладжаны кантроль за вытворчасцю камбікармоў, за камбікармамі, які ўвозяцца.

Афрыканская чума свіней (хвароба Мантгомеры) - кантагіёзнае віруснае захворванне свойскіх і дзікіх свіней. Захворванне перадаецца пры непасрэдным кантакце здаровых і хворых жывёл, праз прадукты са свініны, кляшчамі і механічна (транспартнымі сродкамі, пры перамяшчэнні жывёл). Вакцыны няма. Амаль усё пагалоўе свіней, якія захварэлі, гіне. Жывёлы з падазроным захворваннем знішчаюцца. Для чалавека АЧС бяспечная.

26 чэрвеня 2013, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА 
 
Дата публикации:26.06.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1725
 
Ключевые слова:
Африканская чума Болезнь Монтгомери Карантин Комбикорм Свинина
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме