Паводле даных БВФБ, першапачатковы попыт на долары склаў 112 млн. 296 тыс., прапанова — 102 млн. 431 тыс., аб`ём таргоў, у якіх удзельнічала 28 банкаў, — 111 млн. 179 тыс.
Попыт на еўра — 56 млн. 560 тыс., прапанова — 47 млн. 446 тыс., аб`ём здзелак — 54 млн. 505 тыс. У таргах удзельнічала 30 банкаў.
Попыт на расійскія рублі — 1 млрд. 21 млн. 535 тыс., прапанова — 1 млрд. 2 млн. 469 тыс., аб`ём здзелак — 1 млрд. 6 млн. 946 тыс. У таргах удзельнічала 29 банкаў.
Адбыліся таксама таргі польскім злотым (курс вырас з 2.660 да 2.670 рублёў), брытанскім фунтам стэрлінгаў (з 13.340 да 13.430), швейцарскім франкам (з 9.290 да 9.410), японскай іенай (застаўся на адзнацы 87 рублёў), кітайскім юанем (1.410), латвійскім латам (16.020), літоўскім літам (3.390) і казахстанскім тэнге (57,30).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 2 ліпеня 2013