https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Урад Беларусі прыняў рашэнне аб вызваленні некаторых службовых асоб


Адпаведная пастанова ад 13 чэрвеня 2013 года нумар 483 афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Ад пасад вызвалены дырэктар дэпартамента па меліярацыі і воднай гаспадарцы Мінсельгасхарча Анатоль Булыня па ўзгадненню бакоў, дырэктар дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды Уладзімір Варакса ў сувязі з пераводам да іншага наймальніка. Ад пасады дырэктара Фонду дзяржмаёмасці Дзяржаўнага камітэта па маёмасці вызвалена Наталля Жарнасек у сувязі з пераводам да іншага наймальніка. У сувязі з заканчэннем тэрміну дзеяння кантракта ад пасады дырэктара дэпартамента па гідраметэаралогіі Мінпрыроды вызвалены Алег Максюта. Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Несцяровіч вызвалены ад пасады па скарачэнню штату работнікаў. Сяргей Нерад вызвалены ад пасады намесніка міністра спорту і турызму ў сувязі з учынкам, не сумяшчальным са знаходжаннем на дзяржаўнай пасадзе.

17 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:17.06.2013
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1436
 
Ключевые слова:
Кадровые перестановки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме