https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Курсы валют на 19 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 19 чэрвеня 2013 года.
На 19 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 8.670 беларускіх рублёў
Еўра — 11.580
Расійскі рубель — 272
Украінская грыўна — 1.063,05

Кошык валют — 3.011,38

У параўнанні з папярэднім днём афіцыйны курс долара не змяніўся, еўра — вырас на 30 рублёў (0,26%), расійскага рубля — знізіўся на 1,50 рубля (0,55%), грыўны — вырас на 0,16 рубля (0,02%). Курс кошыка валют знізіўся на 2,92 рубля (0,10%) у параўнанні з папярэднім днём і на 3,58 рубля (0,02%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2012 года (3.014,96 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3356, "долар/расійскі рубель" — 31,875, "долар/грыўна" — 8,1558.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 19 чэрвеня долар купляюць па 8.600—8.710 і прадаюць па 8.725—8.850 рублёў. У параўнанні з папярэднім днём сярэдні курс куплі вырас на 5 рублёў (да 8.681), продажу — знізіўся на 3 (да 8.757).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 8.680—8.700 пры куплі, 8.750—8.800 пры продажы.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 19 чэрвеня 2013
 
Дата публикации:19.06.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1256
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме