https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Продаж залатых і сярэбраных мерных зліткаў у Беларусі ў ліпені 2013 года вырас у параўнанні з чэрвенем


Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка.
У ліпені Нацбанк рэалізаваў залатыя мерныя зліткі агульнай вагой 24,5 кг супраць 22,4 кг у чэрвені. Назад было выкуплена 8,1 кг золата ў злітках (у чэрвені - 11,3 кг).

Таксама павелічэнне продажу назіралася па сярэбраных мерных злітках. Агульная вага такіх зліткаў, рэалізаваных Нацбанкам, за ліпень склала 40,6 кг, у чэрвені было прададзена 37,8 кг. Назад выкуплена 8,4 кг серабра ў злітках (у чэрвені - 900 г).

Разам з тым у ліпені назіралася некаторае зніжэнне цікавасці беларусаў да плацінавых зліткаў. Такіх зліткаў Нацбанк прадаў агульнай вагой 753 г, у чэрвені было рэалізавана 835 г плаціны. Назад у ліпені выкуплена 132 г плаціны ў мерных злітках, у чэрвені - 35 г.

Сярод залатых мерных зліткаў найбольшым поспехам у беларусаў карысталіся зліткі наміналам да 50 г, сярод сярэбраных - да 250 г, плацінавых - наміналам 1 г і 5 г.

У лютым і сакавіку адзначалася значнае зніжэнне рэалізацыі залатых і сярэбраных мерных зліткаў у параўнанні са студзенем. У красавіку ў параўнанні з сакавіком продаж залатых і сярэбраных зліткаў вырас больш як у 2 разы. У маі адбылося істотнае скарачэнне аб`ёмаў рэалізацыі гэтых каштоўных металаў - у 2,5 раза. У чэрвені і ліпені продаж золата і серабра ў мерных злітках паступова рос.

Залатыя мерныя зліткі ў Беларусі прадаюць Нацыянальны банк праз свае галоўныя ўпраўленні і аддзяленні (са жніўня 2001 года) і шэраг камерцыйных банкаў. З 14 красавіка 2005 года Нацбанк пачаў рэалізацыю сярэбраных і плацінавых мерных зліткаў.

20 жніўня 2013, Мінск
Ганна Кот - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1194
 
Ключевые слова:
Слитки Финансы Нацбанк Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме