Як паведамляюць арганізатары, мэтай акцыі з`яўляецца зніжэнне шкодных выкідаў у атмасферу ад аўтамабільнага транспарту і прыцягненне ўвагі вадзіцеляў і асоб, адказных за выпуск аўтатранспартных сродкаў на дарогі, да выканання патрабаванняў па ўтрыманні шкодных рэчываў у выхлапных газах. Асноўныя намаганні будуць скіраваны на кантроль выкідаў адпрацаваных газаў на дарогах і пры выпуску аўтатранспарту з тэрыторыяй аўтапрадпрыемстваў.
Згодна з графікам спецыялісты камітэта прыродных рэсурсаў і УДАІ будуць працаваць у складзе мабільных пастоў па праверцы аўтатранспартных сродкаў на таксічнасць і дымнасць на дарогах, у тым ліку ў выхадныя дні.
Вадзіцелі, якія эксплуатуюць аўтатранспартныя сродкі з перавышэннем устаноўленых нарматываў па выкідах, будуць прыцягнуты да адказнасці на падставе артыкула 15.50 КоАП. Гэты артыкул прадугледжвае накладанне штрафу на фізічную асобу да пяці базавых велічыняў, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 50 базавых велічыняў, на юрыдычную асобу — да 200 базавых велічыняў.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 3 чэрвеня 2013