https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


СП ЗАТ "МАЗ-МАН" выпусціла першую партыю машын новага пакалення для абслугоўвання дарог


Аб гэтым паведамілі ў ТАА "Агенцтва дзелавых сувязей" са спасылкай на гэтыя прадпрыемствы.
Універсальныя дарожныя машыны створаны на базе самазвала новага пакалення МАЗ-МАН-652538. Яны аснашчаны абсталяваннем для ачысткі аўтамагістраляў ад снегу і апрацоўкі іх сыпучымі або вадкімі рэагентамі. Першыя шэсць грузавых аўтамабіляў набыло РУП "Мінскаўтадар-Цэнтр", яшчэ 18 машын закантрактавана іншымі спажыўцамі ў Беларусі. Такім чынам, дарожныя арганізацыі пачалі ўжо рыхтаваць тэхніку да зімовага сезона.

Як адзначыў намеснік дырэктара па збыту і сэрвісу СП ЗАТ "МАЗ-МАН" Станіслаў Іванюшэнка, прадпрыемства асвоіла выпуск універсальных машын для абслугоўвання дарог яшчэ пяць гадоў таму. Адносна базавай мадэлі новы аўтамабіль мае шэраг канструкцыйных і тэхналагічных адрозненняў, у тым ліку вал адбору магутнасці ад рухавіка, ён адпавядае нормам Еўра-3. Аўтамабіль змяшчае да 8 т сыпучых матэрыялаў і больш як 4 т вадкага рэагенту. Устаноўлена размеркавальнае ўстройства з электронным кіраваннем, якое дазіруе процігалалёдныя рэагенты.

Кампанія "МАЗ-МАН" з`яўляецца вытворцам уласных мадэлей грузавой тэхнікі. З 2005 года з`яўляецца афіцыйным дылерам кампаніі MAN у Беларусі.

15 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:15.08.2013
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1492
 
Ключевые слова:
МАЗ-МАН Белорусская техника
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме