29 мая ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці прайшла цырымонія памяці ахвяр Халакосту і адкрыццё памятнага знака на месцы, дзе стаяў дом сям`і Перскіх і дзе нарадзіўся дзявяты прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс.
Як адзначыла на адкрыцці памятнага знака дачка Перэса Цвія Вальдэн, бацькі назвалі яе ў гонар прадзеда — равіна Цві Хірш Мельцэра, нашчадка равіна Хаіма з Валожына.
У 1942 годзе ён і многія іншыя яўрэі былі знішчаныя тут нацыстамі. Яўрэяў сагналі ў драўляную сінагогу, дзе іх чакала страшная смерць у агні. Шэсце яўрэяў да сінагогі ўзначаліў Цві Мельцэр.
"Называючы мяне ў гонар прадзеда, бацькі не маглі сабе ўявіць, наколькі цяжкім будзе цяжар нашэння яго імя", — сказала Вальдэн. У гонар бацькоў і прабацькоў яна прачытала малітву на іўрыце.
БелаПАН, 2013 мая 2013