https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе пад знакам 25-годдзя Летняга амфітэатра


Аб гэтым паведамілі карэспандэнту ў Цэнтры культуры "Віцебск".
Галоўная сцэнічная пляцоўка форуму ў ліпені адзначыць юбілей, і гэта падзея знайшла сваё адлюстраванне ў фірменным стылі фестывалю 2013 года, распрацоўку якога завяршылі дызайнеры Цэнтра культуры "Віцебск".

"Фірменны стыль фестывалю традыцыйна выкарыстоўваецца ў афармленні друкаванай і відэапрадукцыі, пры вырабе сувеніраў. Ён знойдзе сваё адлюстраванне на білетах, плакатах, дыпломах, картках акрэдытацыі, майках, паштоўках, блакнотах, ручках і іншай сувенірнай прадукцыі. У гэтай жа стылістыцы будуць аформлены рэкламныя ролікі і ролікі прэзентацыі, якія традыцыйна суправаджаюць "Славянскі базар у Віцебску", - адзначылі ва ўстанове культуры.

Летні амфітэатр - унікальная канцэртная пляцоўка, галоўная пляцоўка міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", філіял Цэнтра культуры "Віцебск". Амфітэатр быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1988 годзе, у 2007 годзе праведзена маштабная рэканструкцыя канцэртнай пляцоўкі (узведзены дах і абсталявана прылеглая тэрыторыя). Памер сцэны складае 430 кв.м, умяшчальнасць - 6 тыс. 100 месц, якія паздзелены на 10 сектараў.

ХХІІ Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 11 па 15 ліпеня.

17 мая 2013, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА
 
Дата публикации:17.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1310
 
Ключевые слова:
Віцебск Славянский базар Фэст культуры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме