https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь святкуе Дзень Перамогі


9 мая ў Беларусі адзначаецца дзяржаўнае свята — Дзень Перамогі.
Цэнтральнай падзеяй святкаванняў стане ўрачыстае шэсце ветэранаў у Мінску. Яно пачнецца ў 11.00 на Кастрычніцкай плошчы і завершыцца ў 12.30 ускладаннем кветак да манумента Перамогі.

Па традыцыі калону ўдзельнікаў шэсця ўзначаліць Аляксандр Лукашэнка і іншыя вышэйшыя службовыя асобы. Ветэранам, якія не змогуць прайсці самастойна, будуць прадастаўлены аўтамабілі УАЗ.

Пасля шэсця пачнуцца агульнагарадскія гулянні і іншыя святочныя мерапрыемствы. Сярод найболей яркіх — адкрыццё фестывалю вулічных тэатраў на пешаходнай вуліцы Карла Маркса. У ім возьмуць удзел вулічныя тэатральныя калектывы з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.

У 22.00 афіцыйныя святкаванні завершыць святочны салют. З шасці агнявых пазіцый (парк імя 50-годдзя Перамогі, месца каля вёскі Зацань, аэрапорт Мінск-1, тэрыторыя за кальцавой дарогай у раёне Чыжоўскіх могілак, у раёне Навінак і ва Уруччы) будзе дадзена 30 артылерыйскіх залпаў, вышыня феерверкаў складзе ад 200 да 500 метраў. Акрамя сталіцы салют будзе дадзены ва ўсіх абласных цэнтрах краіны і ў Брэсцкай крэпасці.

Паводле даных Міністэрства працы і сацабароны, за апошні год колькасць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны паменшылася ў Беларусі на 5 тысяч чалавек. Цяпер у краіне 25,3 тысячы ветэранаў і 17.685 удзельнікаў вайны. Яшчэ 34,2 тысячы чалавек лічацца пацярпелымі ад наступстваў вайны — гэта былыя вязні фашызму, члены сем`яў ваеннаслужачых, загінулых у гады вайны, інваліды з дзяцінства з прычыны атрыманых раненняў, кантузіі, калецтваў і да т.п.

Сёлета традыцыйная грашовая дапамога дзяржавы да Дня Перамогі ветэранам не выплачвалася. Як растлумачыў на прэс-канферэнцыі 7 мая намеснік міністра працы і сацабароны Аляксандр Румак, адначасовыя грашовыя выплаты для ветэранаў рыхтуюцца ў наступным годзе — да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Цяпер для беларускіх ветэранаў дзейнічаюць надбаўкі да працоўнай пенсіі, якія складаюць ад 50 да 500% мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце. Сярэдні памер пенсіі па ўзросце ў маі гэтага года склаў: у інвалідаў вайны — 3,38 млн. рублёў, у ветэранаў вайны — 2,94 млн. рублёў. Для ветэранаў вайны таксама прадугледжаны шэраг ільгот на транспартныя паслугі, паслугі аховы здароўя, сувязі і камунальныя паслугі.

БелаПАН

Мінск, 8 мая 2013
 
Дата публикации:08.05.2013
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2003
 
Ключевые слова:
День Победы Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме